Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч
Генадзь Паўлавіч Грыцкевіч (22 красавіка 1954, в. Паўазер'е, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 22 красавіка 1954 года ў в. Паўазер'е Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Віцебска; галоўным інжынерам жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага трэста Кастрычніцкага раёна г. Віцебска; намеснікам дырэктара гарадскога вытворчага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, начальнікам упраўлення па ўліку і размеркаванні жылля, намеснікам старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. З'яўляўся старшынёй Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага скліканняў і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. З'яўляецца дэпутатам Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, членам Камісіі Парламенцкага Сходу па заканадаўстве і Рэгламенце. У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Асабістае жыццёЖанаты, мае дзвюх дачок. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia