Гендарныя даследаванні

Гéндарныя даслéдаванні, гéндарныя штудыі, гендаралёгія (англ.: Gender studies) — комплекс міждысцыплінарных даследаванняў (сацыялогія, псіхалогія, эканоміка, паліталогія, педагогіка і іншыя навукі), прысвечаных гендарнаму феномену ў ягоных сацыяльных вымярэннях. Цэнтральнымі катэгорыямі з’яўляюцца гендар і апазіцыя маскуліннасці і феміннасці, праз прызму якіх даследуюцца розныя аспекты сацыяльных адносін — класавыя, расавыя, нацыянальныя, палітычныя, ролевыя і інш[1].

Гісторыя

Гендарныя даследаванні зарадзіліся ў галіне жаночых даследаванняў, якія займаліся тэмай жанчын, фемінізму, гендару і палітыкі[2]. Цяпер гэтая сфера перасякаецца з квір-даследаваннямі і мужчынскімі даследаваннямі[3].

Такія пісьменніцы і мысляркі, як Вірджынія Вульф і Сімона дэ Бавуар, лічацца папярэдніцамі гендарных даследаванняў[4].

Акадэмічная дысцыпліна

Універсітэцкія ступені ў галіне гендарных даследаванняў былі ўпершыню ўведзеныя ў ЗША ў 1970-х. Першыя даследаванні ў Еўропе былі адкрытыя ў Нямеччыне ва ўніверсітэце Ольдэнбургу і Унівэрсітэце імя Гумбальта ў Берліне ў 1985 (гэта былі міждысцыплінарныя даследаванні)[5]. У выніку Балонскага працэсу і ўніфікацыі навучання ў Еўрапейскім саюзе гендарныя даследаванні з’явіліся ў іншых універсітэтах Еўропы[6].

У 1997 у Мінску быў створаны першы ў Беларусі і адзін з першых у рэгіёне Цэнтр гендарных даследаванняў пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Заснавальніца — Алена Гапава пры падтрымцы Фонду Джона Д. і Кэтрын Т. Макартураў[7].

Крыніцы

  1. Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
  2. Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1-22. ISBN 9781108683524.
  3. Wiesner-Hanks, Merry (2019). Women and Gender in Early Modern Europe (4 ed.). Cambridge, UK: Cambridge University Press. pp. 1-22. ISBN 9781108683524.
  4. Judith Roof: Gender studies. W: Encyclopedia of Sex and Gender. Fedwa Malti-Douglas (red.). Detroit — New York -New Haven — - Waterville — London: Thomas Gale, 2007, s. 624. ISBN 978-0-02-865960-2.
  5. Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
  6. Bożena Chołuj: Gender Studies. W: Monika Rudaś-Grodzka: Encyklopedia gender: płeć w kulturze. Warszawa: 2014. ISBN 978-83-7554-816-7.
  7. Цэнтр гендарных даследаванняў, старонка ЭГУ, https://be.ehu.lt/navuka/tsentryi/tsentr-gendarnyih-dasledavannyau/
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya