Сімона дэ Бавуар
Сімо́на дэ Бавуа́р (фр.: Simone de Beauvoir; 9 студзеня 1908, Парыж — 14 красавіка 1986) — французская пісьменніца, філосаф, ідэолаг фемінісцкага руху. Сяброўка (абодва яны былі супраць шлюбу) і аднадумца Жан-Поля Сартра. Біяграфія![]() Нарадзілася 9 студзеня 1908 у Парыжы, атрымала строгае буржуазнае выхаванне, што апісана ў яе кнізе «Успаміны маладой прыстойнай дзяўчыны» (Me'moires d'une jeune fille range'e, 1958). Вывучала філасофію ў Сарбоне, дзе пазнаёмілася з правадыром сучаснага экзістэнцыялізму Жан-Полем Сартрам. ФеміністкаРазмова аб дэ Бавуар будзе няпоўнай, калі не прыгадаць яе рэвалюцыйнай ролі ў адраджэнні фемінізму ў 20 стагоддзі — гэтая яе заслуга. Хоць не яна вынаходніца фемінізму, тым не менш, на сучасным этапе менавіта яна надала яму вагі, увяла яго ў філасофскае рэчышча, стала асноўным тэарэтыкам сучаснай фемінісцкай думкі. Хаця, як зазначала сама філосаф, яна не думала аб такім шумлівым і скандальным водгуллі, калі пісала «Другі пол», бо яна проста спрабавала, між іншым па парадзе Сартра, патлумачыць жаночую загнанасць і адсутнасць у гісторыі. І ёй удалося — на гэтым эсэ выраслі некалькі генерацый французскіх кабет, якія так і называліся «генерацыі Бавуар». Але не толькі францужанкі ўдзячныя ёй, іншыя еўрапейкі і паўночныя амерыканкі, калі твор з'явіўся на іншых мовах, пачалі з новай сілай змагацца за вызваленне ад прыгнёту — палітычнага і побытавага адначасова. Сімона дэ Бавуар часта ўспрымаецца як маці сучаснага фемінізму. Сама пісьменніца ніколі не дыстанцыянавалася ад фемінізму, а, наадварот, усяляк падкрэслівала сваю схільнасць, а таксама схільнасць Ж.-П. Сартра да ідэй фемінізму. Ад тэарэтычнага фемінізму канцу 50-х гадоў яна пераходзіць да фемінізму практычнага, вулічнага так бы мовіць, калі выбітная пісьменніца ўдзельнічае ў маніфестацыях у абарону сацыяльных і сексуальных правоў жанчын. Пры гэтым варта падкрэсліць, што Сімона дэ Бавуар стаяла на пазіцыях гэтак званага ўніверсалісцкага фемінізму. Што азначае, што вядомая экзістэнцыялістка адмаўляла ідэю жаночай сутнасці, жаночай прыроды і выключна жаночых каштоўнасцей. Яна лічыла, што жанчына — гэта такі ж чалавек як і мужчына. Пры гэтым яна прызнавала, што жанчына была зведзена ў чалавечай гісторыі да аб'екту і маргіналізаванай асобы. Фізіялогія, мацярынства, натуральна, адрозніваюць жанчыну ад мужчыны, але гэта не дае падставы весці размову аб іншым, новым, альтэрнатыўным жыцці. На думку пісьменніцы, у мужчыны і жанчыны ўсё ж-такі больш супольнага, чым адрознага (адкуль і яе ўніверсалісцкае бачанне гісторыі палоў). РаманісткаМенавіта праз раманы пісьменніца ажыццявіла сваю мару экзістэнцыі, дасягнула, калі ўжыць ейную ж тэрміналогію, аўтэнтычнага жыцця. З маладосці яна марыла стаць раманісткай, таму першыя раманы, якія, дарэчы, былі сустрэты з цяплынёю, надалі ёй сілы і веры ў свой талент. Так, некаторыя раманы будуць пазначаныя прэміяй, як раман «Мандарыны», за які аўтар атрымала Ганкураву прэмію. ЭкзістэнцыялісткаУ канцы Другой сусветнай вайны ў Парыжы вельмі папулярным быў хрысціянскі экзістэнцыялізм на чале з Г. Марселем. Сартр і Бавуар часта сыходзіліся і дэбатавалі з самім Марселям, а таксама яго паслядоўнікамі. За атэістамі таксама прычапілася назва экзістэнцыялістаў, хаця на самым пачатку Сартр і Бавуар адмаўляліся ад яе, потым яны аддаліся гэтаму клішэ і сталі надзвычай папулярнымі ў Еўропе. Да экзістэнцыялістычных твораў Бавуар належаць эсэ «Пірус і Сінеас», «За мараль двухсэнсоўнасці», «Экзістэнцыялізм і мудрасць нацый» і, канечне, «Другі пол». У адрозненне ад надзвычай абстрактнага, часам цьмянага Сартра тэксты дэ Бавуар чытаюцца і ўспрымаюцца прасцей, а таму яе філасофскія эсэ ўсевядома і даступна тлумачылі людзям ідэі новай філасофіі. Што датычыцца філасофскай кар'еры, то трэба нагадаць, што яна была прафесійным філосафам — выкладчыцай, адной з першых выкладчыкаў філасофіі Францыі, бо традыцыйна гэту дысцыпліну выкладалі мужчыны. Яе ўплыў на развіццё «сартараўскага» экзістэнцыялізму дасюль недаацэньваецца: яна ўсё яшчэ лічыцца яго «паслядоўніцай». Хаця ў першых сваіх раманах, якія, дарэчы, з'явіліся раней за Сартаравых філасофскіх эсэ, Сімона дэ Бавуар разважае аб чалавечым жыцці і складае сваю карціну сапраўднага, «аўтэнтычнага» жыцця, крытыкуючыся фаталізмам і прадвызначанасцю. У рамане «Усе людзі смяротныя» les hommes sont mortels яна цудоўна вызначыла праз мастацкія сродкі асноўныя пастуляты будучага экзістэнцыялізму-сартрызму ці ўсё ж-ткі бавуарызму? Ды і сам Сартар, дарэчы, ніколі не хаваў уплыву дэ Бавуар на свае ідэі, у адным з інтэрвію ён заўважыў, што: «Філосаф — яна, не я». Далей у аповесці «Вельмі мяккая смерць» mort très douce яна апісвае смерць маці, але разам з тым развітваецца з ёю і навучае чытача прымаць смерць. Наагул пісьменніца заўжды давала рады ствараць не толькі якасныя мастацкія творы, але пры гэтым заўжды сацыяльныя і вытрыманыя ў духу экзістэнцыялізму. АтэісткаВядомы пастулят экзістэнцыялізму аб тым, што жыццё будуецца самім чалавекам, а само жыццё — просты і цяжкі адначасова выбар той ці іншай мадэлі існавання, знайшоў у жыцці дэ Бавуар просты водгук. На ўласным эксперыменце яна прадэманстравала, што быць жанчынай, чалавекам, пісьменніцай, францужанкай, парыжанкай, інтэлектуалкай досыць проста, калі заставацца рэалісткай і ўспрымаць жыццё не як падарунак ці выпрабаванне, а як штодзённую будоўлю, штодзённы выбар паміж млявасцю і актыўнасцю, аўтэнтычным жыццём і ўцёкамі ад яго, апусканнем у містыку, тлумачэннем усяго ілюзіяй пад назвай «бог»[8]. На працягу жыцця чалавек можа змяніць думку ці стаўленне да якой заўгодна з'явы. Аб гэтым піша С. дэ Бавуар у сваіх мемуарах. Але, як пазначае аўтар, у адным яе пазіцыя не змянілася на працягу жыцця — гэта пытанне атэізму. У «Падсумаваннях» яна піша, што:
Мемуарыстка і эпісталярніцаУ дадатак да раманаў і эсэ пісьменніца пакінула вялікую спадчыну ў форме мемуараў, а таксама яна пакінула багатую эпісталярную спадчыну. Яе ліставанне з Сартрам, Бостам, Ланзманам і Альгрэнам складае некалькі тамоў кніг. Зрэшты, як ніводны іншы пісьменнік 20-га стагоддзя, Сімона дэ Бавуар дала рады завяршыць усе тамы мемуараў, якія яна распачала пісаць яшчэ ў маладыя гады. Ад «Успамінаў маладой прыстойнай дзяўчыны» да «Цырымоніі развітання» пісьменніца пакінула 6 тамоў цікавых і дакладных успамінаў аб сваім атачэнні і эпасу. Цытаты
Бібліяграфія
Пасмяротныя творы
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia