Генеральны камісарыят Беларусі![]() ![]() ![]() Генеральны камісарыят «Беларусь» (ням.: Generalkommissariat Weißruthenien) — вышэйшы орган акупацыйнай цывільнай адміністрацыі на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь». Першапачаткова размяшчаўся ў будынку на плошча Свабоды, у чэрвені 1943 года пераехаў у дабудаваны будынак на цяперашняй вуліцы Карла Маркса[1]. АпісаннеГенеральны камісарыят «Беларусь» створаны ў канцы ліпеня-жніўні 1941 года. Складаўся з 5 галоўных аддзелаў: палітыкі, упраўлення, гаспадаркі, тэхнікі, працы (з 1944). Склад апарата камплектаваўся з прадстаўнікоў нямецкай нацыянальнасці. Да 1944 года ў ім былі дзевяць аддзелаў:
Кіраўніком Генеральнага камісарыята Беларусь з 1 верасня 1941 быў былы гаўляйтар НСДАП з Брандэнбурга Вільгельм Кубэ. 22 верасня 1943 года Кубэ быў забіты ў выніку замаху, арганізаванага партызанамі, і яго пасаду часова заняў намеснік Вышэйшага начальніка СС і паліцыі Цэнтральнай Расіі, групенфюрар СС Курт фон Готберг (27 верасня 1943[2] — чэрвень 1944). Дэ-факта да 30 сакавіка 1944 года Генеральны камісарыят кіраваўся з Рыгі. Генеральнаму камісарыяту непасрэдна падпарадкоўваліся абласныя камісарыяты, гарадскі камісарыят Менска, сілы паліцыі, бяспекі і СД. Яму падпарадкоўваліся пяць галоўных камісарыятаў (гаўпткамісарыяты), пяць гарадскіх (штаткамісарыяты) і 37 раённых (гебітскамісарыяты)[3]:
Генеральны камісарыят «Беларусь» ажыццяўляў палітыку, скіраваную на найбольш эфектыўнае выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу, людскіх і матэрыяльных рэсурсаў акупаванай тэрыторыі ў інтарэсах нацысцкай Германіі, праводзіў розныя палітычныя і ідэалагічныя мерапрыемствы, асабліва ў рамках палітыкі вайсрутэнізацыі. Кіраўніцтва Генеральнага камісарыята мела дачыненне да злачынстваў супраць грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку і да знішчэння яўрэяў: так, яно складала спісы жыхароў яўрэйскага паходжання і падавала іх генералу вермахта, барону Густаву фон Бехтальсгайму , які кіраваў масавымі расстрэламі. Некаторыя з членаў Генеральнага камісарыята не праследваліся: пасля вайны глава аддзела сельскай гаспадаркі і харчу Гайнц Рудальф спакойна заняў пасаду сацыяльнага міністра ў Ніжняй Саксоніі, лічачы, што не здзейсніў нічога супрацьпраўнага, «змяніўшы пісталет-кулямёт на пяро»[4]. Спыніў сваё існаванне ў чэрвені 1944 года пасля вызвалення Беларусі савецкімі войскамі. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia