Генрык Арнольд Вергелан
Генрык Арнольд Вергелан (нарв.: Henrik Arnold Wergeland, 17 чэрвеня 1808 - 12 ліпеня 1845) — адзін з найбуйнейшых нарвежскіх пісьменнікаў-публіцыстаў. Узначальваў радыкальную нацыянальную партыю, якая змагалася за культурную незалежнасць Нарвегіі. Брат пісьменніцы Камілы Калет. Вергеланн шмат зрабіў для асветы нарвежцаў: арганізоўваў народныя бібліятэкі, выпускаў папулярныя брашуры і ўлёткі, выдаваў газеты - «Statsborgeren» 1835-1837 і «For Arbeidsklassen» 1840-1845. Усё гэта не перашкодзіла аднак Вергелану прыняць ад шведскага караля пенсію і заняць месца дзяржаўнага архіварыуса. Пакінуты з прычыны гэтага палітычнымі аднадумцамі, Вергелан аддаўся цалкам літаратурнай дзейнасці. Лепшыя творы Вергелана напісаныя ім ужо падчас цяжкай хваробы, з-за якой ён не мог рухацца. Вергелан аказаў уплыў на творчасць Б'ёрнсана і Ібсена. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia