Генрых Вацлававіч Далідовіч
Ге́нрых Ва́цлававіч Далідо́віч (нар. 1 чэрвеня 1946, в. Янкавічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік. БіяграфіяСкончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Служыў у арміі. Настаўнічаў на Барысаўшчыне (1971—1973), працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя» (1973—1979), намеснікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» (1991—2002). З 2003 года намеснік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты». ТворчасцьДрукуецца з 1966 года. Першы зборнік апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталей, дакладным псіхалагізмам. У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысвечаным пярэдадню І сусветнай вайны, шматбакова паказаў жыццё тагачасных вёскі і горада, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсведамленне свайго абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых персанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 г. У рамане «Заходнікі» (1992) створана панарамная карціна жыцця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іх «перавыхаванне», рэпрэсіі, міграцыі. Выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі. На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан». Прэміі і ўзнагароды
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia