Генрых VI (пфальцграф Рэйнскі)
Генрых VI (II) Малодшы (ням.: Heinrich (VI.) II. der Jüngere von Braunschweig; каля 1196 — 16 ці 26 красавіка 1214) — пфальцграф Рэйнскі з 1212 года з роду Вельфаў. БіяграфіяАдзіны сын пфальцграфа Генрыха I (пам. 1227) і яго жонкі Агнесы фон Штаўфен. Выхоўваўся пры двары англійскага караля Іаана Беззямельнага, свайго стрыечнага дзеда. Вярнуўся ў Германію ў 1211/1212 годзе. Стаў пфальцграфам Рэйнскім у 1212 годзе, калі яго бацька Генрых I па палітычных прычынах адмовіўся ад гэтага тытула на карысць сына. У палітычным плане Генрых Малодшы падтрымліваў спачатку свайго дзядзьку Атона Браўншвайгскага, але ў 1213 годзе перайшоў на бок Фрыдрыха II Штаўфена. Генрых II быў у шлюбе (1212) з Мацільдай Брабанцкай (1200-1267), дачкой брабанцкага герцага Генрыха I. У сілу маленства жонкі дзяцей у гэтым шлюбе не было. Генрых Малодшы памёр 16 ці 26 красавіка 1214 года і быў пахаваны ў манастыры Шонау (пад Гайдэльбергам). Пасля яго смерці імператар Фрыдрых II перадаў пфальцграфства Рэйнскае герцагу Людвігу I Баварскаму як найбліжэйшаму сваяку (мужу сястры Генрыха II). Мацільда Брабанцкая ў 1224 годзе выйшла замуж за Флорыса IV, графа Галандыі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia