Георгій Іванавіч Максімаў
Георгій Іванавіч Максімаў (27 жніўня 1916, х. Махавой, цяпер Валгаградская вобласць — 11 жніўня 1980, Кіеў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). Біяграфія![]() Скончыў няпоўную сярэднюю школу. Працаваў загадчыкам гандлёвага аддзела Андыжанскага райвыканкама. Прызваны ў армію ў 1936 годзе. Скончыў Харкаўскае ваенна-палітычнае вучылішча ў 1941 годзе. З ліпеня 1941 года ў дзеючай арміі. Змагаўся на Заходнім, Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Быў двойчы паранены, кантужаны. Асабліва вызначыўся ў ходзе Сумскай-Прылуцкай наступальнай аперацыі Варонежскага фронту пры фарсіраванні Дняпра, захопе Букрынскага плацдарма і ў баях за ўтрыманне і пашырэнне плацдарма. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Георгію Іванавічу Максімаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia