Георгій Барысавіч Шчарбакоў
Георгій Барысавіч Шчарбакоў (22 жніўня 1917, Масква — 9 чэрвеня 1989) — рускі савецкі акцёр і рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1959). Народны артыст Беларускай ССР (1963).[1] БіяграфіяНарадзіўся 22 жніўня 1917 года ў Маскве. Скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1939). Працаваў у тэатрах Масквы, Вільні. У 1958—1962 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Якуба Коласа, у 1962—1964 гадах — галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы. У 1966—1989 гадах выкладаў у Маскоўскім інстытуце культуры, прафесар (1977). Яго рэжысуры ўласціва спалучэнне наватарскіх пошукаў з нацыянальнымі традыцыямі сцэнічнага мастацтва, выразнае пастановачна-відовішчнае ўвасабленне задумы. Памёр 9 чэрвеня 1989 года. Пахаваны ў г. Таруса Калужскай вобласці Расіі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia