Георгій Максімілянавіч Малянкоў
Гео́ргій Максіміля́навіч Малянко́ў (руск.: Гео́ргий Максимилиа́нович Маленко́в; 8 студзеня 1902, Арэнбург — 14 студзеня 1988, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1943). БіяграфіяНарадзіўся 8 студзеня 1902 года ў Арэнбургу. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Член ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1946—57, кандыдат з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС. У Вялікую Айчынную вайну член Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР (1941—45). У 1946—53 і 1955—57 гадах — намеснік старшыні, у 1953—55 гадах — старшыня Савета Міністраў СССР. У 1957 годзе разам з Л. М. Кагановічам, В. М. Молатавым і іншымі выступіў супраць палітычнай лініі Мікіты Сяргеевіча Хрушчова, быў выведзены з Прэзідыума ЦК і ЦК КПСС. У 1957—61 гадах на гаспадарчай рабоце. Памёр 14 студзеня 1988 года ў Маскве. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia