Леанід Ільіч БрэжнеўЛеані́д Ільі́ч Брэ́жнеў, (6 снежня 1906 (19 снежня 1906), г. Каменскае, Екацерынаслаўская губерня, Расійская імперыя; зараз горад Кам’янскэ, Днепрапятроўская вобласць (Украіна) — 10 лістапада 1982, Масква, СССР) — кіраўнік савецкай дзяржавы ў 1964—1982 гадах. Першы Сакратар ЦК КПСС з 1964 (з 1966 Генеральны Сакратар) і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з 1960 па 1964 і з 1977 па 1982. Герой Сацыялістычнай Працы (1961)[6] і чатырохкратны Герой Савецкага Саюза (1966[7], 1976, 1978, 1981). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1973) і Ленінскай прэміі па літаратуры (1979). БіяграфіяНарадзіўся ў Каменскім Екацерынаслаўскай губерні (цяпер горад Кам’янскэ Днепрапятроўскай вобласці Украіны) у сям’і Іллі Якаўлевіча Брэжнева (1874—1930) і Наталлі Дзянісаўны Мазалавай (1886—1975). Яго бацька і маці нарадзіліся і да пераезду ў Каменскае пражывалі ў с. Брэжнева (цяпер Курскага раёна Курскай вобласці). Брат — Брэжнеў Якаў Ільіч (1912—1993). Сястра — Брэжнева Вера Ільінічна (1910—1997). У розных афіцыйных дакументах, уключаючы пашпарт, нацыянальнасць Леаніда Брэжнева паказвалася як украінец або рускі (гл. раздзел «Дакументы» гэтага артыкула). У 1915 годзе быў прыняты ў класічную гімназію, якую скончыў у 1921 годзе. З 1921 года працаваў на Курскім маслабойным заводзе. У 1923 годзе ўступіў у камсамол. Скончыў Курскі каморніцка-меліярацыйны тэхнікум (1923—1927) і Днепрадзяржынскі металургічны інстытут (1935). У Днепрадзяржынску Леанід Брэжнеў жыў у сціплым двухпавярховым, на чатыры кватэры доме № 40 на праспекце Пеліна. Цяпер яго называюць «Лёнін дом». Па словах яго былых суседзяў, вельмі любіў ганяць галубоў з галубятні, якая стаяла ў двары (цяпер на яе месцы гараж). Апошні раз ён наведаў сваё радавое гняздо ў 1979 годзе, сфатаграфаваўся з яго жыхарамі на памяць[8]. Пасля заканчэння ў 1927 годзе тэхнікума атрымаў кваліфікацыю каморніка 3-га разраду і працаваў землеўсаветнікам: некалькі месяцаў у адным з паветаў Курскай губерні, потым у Коханаўскім раёне Аршанскай акругі БССР (цяпер Талачынскі раён)[9]. У 1927 годзе ажаніўся. У сакавіку таго ж года быў перакінуты на Урал, дзе працаваў: землеўсаветнікам, загадчыкам раённым зямельным аддзелам, намеснікам старшыні Бісерцкага райвыканкама Уральскай вобласці (1929—1930), намеснікам начальніка Уральскага абласнога зямельнага кіравання. У верасні 1930 года з’язджае і паступае ў Маскоўскі інстытут машынабудавання імя М. І. Калініна, а ўвесну 1931 года пераводзіцца студэнтам на вячэрні факультэт Днепрадзяржынскага металургічнага інстытута, і адначасова з вучобай працуе качагарам-слесарам на заводзе. Член ВКП(б) з 24 кастрычніка 1931 года. У 1935—1936 гадах служыў у войску: курсант і палітрук танкавай роты ў Забайкаллі (пасёлак Пясчанка размешчаны ў 15 км на паўднёвы ўсход ад горада Чыты). Скончыў курсы матарызацыі і механізацыі Чырвонай Арміі, за што было прысвоена першае афіцэрскае званне — лейтэнант. (Пасля яго смерці з 1982 года Пясчанскаму танкаваму навучальнаму палку было прысвоена імя Л. І. Брэжнева). У 1936—1937 гадах дырэктар металургічнага тэхнікума ў Днепрадзяржынску. З 1937 інжынер на Дняпроўскім металургічным заводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага. З мая 1937 года намеснік старшыні Днепрадзяржынскага гарвыканкама. З 1937 на працы ў партыйных органах. З 1938 года — загадчык аддзела Днепрапятроўскага абкама кампартыі Украіны, c 1939 года сакратар абкама. ![]() З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прымае ўдзел у мабілізацыі насельніцтва ў Чырвоную Армію, займаецца эвакуацыяй прамысловасці, затым на палітычных пасадах у дзеючай арміі: намеснік начальніка палітуправы Паўднёвага фронту. Будучы брыгадным камісарам, пры скасаванні інстытуту ваенных камісараў у кастрычніку 1942 года замест чаканага генеральскага звання быў атэставаны палкоўнікам[10].
З 1943 — начальнікам палітаддзела 18-й арміі. Генерал-маёр (1943)[11][12].
З чэрвеня 1945 года начальнік палітуправы 4-га Украінскага фронту, затым — палітупраўленняў Прыкарпацкай ваеннай акругі [14], удзельнічаў у падаўленні бандэраўшчыны. Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года камісарам зводнага палка 4-га Украінскага фронту. З 30 жніўня 1946 года па лістапад 1947 года першы сакратар Запарожскага (прызначаны па рэкамендацыі М. С. Хрушчова), а затым Днепрапятроўскага (да 1950 года) абкамаў партыі. ![]() З лета 1950 года быў вылучаны першым сакратаром ЦК Кампартыі Малдовы, па кастрычнік 1952 года, калі на XIX з’ездзе партыі ён упершыню абіраецца членам ЦК, а на пасляз’ездаўскім пленуме ЦК абіраецца сакратаром ЦК і кандыдатам у члены Прэзідыума ЦК партыі, таксама член пастаянных камісій пры Прэзідыуме ЦК для замежных спраў і па пытаннях абароны (у апошняй з 19.11.1952). Са смерцю Сталіна ў сакавіку 1953 года Брэжнеў вызвалены ад абедзвюх пасад і прызначаны начальнікам палітуправы Ваенна-марскога міністэрства. Па сцвярджэнні Млечына, у тым жа месяцы адбылося аб’яднанне Ваеннага і Ваенна-Марскога Міністэрстваў для ўтварэння Міністэрства абароны, былі аб’яднаны і іх палітычныя органы, і Брэжнеў застаўся без працы[15]. У маі Брэжнеў звярнуўся з лістом да Малянкова з просьбай накіраваць яго на працу ў партарганізацыі Украіны[15]. Загадам міністра абароны № 01608 21 мая Брэжнеў быў вернуты ў кадры Савецкай арміі. Па дадзеных П. А. Судаплатава[16] і генерала К. С. Маскаленка[17], сярод 10 узброеных генералаў, выкліканых у Крэмль 26 чэрвеня 1953 года для арышту Л. П. Берыі, быў і Л. І. Брэжнеў. З 21 мая 1953 года па 27 лютага 1954 года — намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення Савецкай Арміі і Ваенна-марскога флоту. Генерал-лейтэнант (4.8.1953). У 1954 годзе па прапанове М. С. Хрушчова пераводзіцца ў Казахстан, дзе спачатку працуе другім, а з 1955 года першым сакратаром ЦК кампартыі рэспублікі. Сакратар ЦК КПСС па абароннай прамысловасці ў 1956—1960 гадах, у 1956—1957 гадах кандыдат у члены Прэзідыума ЦК КПСС і з 1957 года член Прэзідыума (c 1966 — Палітбюро) ЦК КПСС. У 1960 годзе прызначаны старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. У 1964 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі зрушэння М. С. Хрушчова, пасля чаго ўзначальвае сакратарыят ЦК КПСС. Леанід Брэжнеў прапаноўваў У. Я. Сямічастнаму, старшыні КДБ СССР у перыяд падрыхтоўкі Пленума ЦК КПСС 1964 года, фізічна пазбавіцца ад М. С. Хрушчова. Член Палітбюро, Прэзідыума ЦК КПСС (1964—1973), першы сакратар ЦК Кампартыі Украіны (1963—1972) Пётр Яфімавіч Шэлест успамінае:
Удзел у касмічнай праграмеУ кнігах Брэжнева, напісаных пад яго кіраўніцтвам групай журналістаў[19], яму ў якасці сакратара ЦК адводзіцца кіраўніцтва і каардынацыя касмічнай праграмы СССР з самага яе з’яўлення: так, сцвярджаецца, што ён нібыта ў 1957 годзе асабіста даваў указанні С. П. Каралеву, як яму весці працы над запускам другога спадарожніка. Л. І. Брэжнеў сцвярджае, што ён асабіста выбіраў месца для касмадрома Байканур у Казахстане, вырашая спрэчку паміж прыхільнікамі будаўніцтва касмадрома ў Казахстане і на абжытых мясцовасцях Паўночнага Каўказа, і асабіста кіраваў працамі па ўзвядзенню стартавых комплексаў. Ён пісаў:
На чале сакратарыята ЦК КПСС
1964—1977 гадыФармальна ў 1964 годзе было абвешчана вяртанне да «ленінскіх прынцыпаў калектыўнага кіраўніцтва». Разам з Брэжневым, важную ролю ў кіраўніцтве гулялі А. М. Шалепін, М. В. Падгорны і А. М. Касыгін.
Аднак Брэжнеў у ходзе апаратнай барацьбы здолеў своечасова ліквідаваць Шалепіна і Падгорнага і расставіць на ключавыя пасады асабіста адданых яму людзей (Ю. У. Андропава, М. А. Ціханава, М. А. Шчолакава, К. У. Чарненкі, С. К. Цвігуна[23]. На думку вядомага даследчыка савецкай наменклатуры М. С. Васленскага, менавіта гэтай акалічнасцю тлумачыцца іх прызначэнне на высокія пасады ў кіраўніцтве СССР з прыходам Брэжнева на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС [24]. Касыгін не быў ліквідаваны, але эканамічная палітыка, якая праводзілася ім, сістэматычна тарпедавалася Брэжневым.
Да пачатку 1970-х гг. партыйны апарат паверыў у Брэжнева, разглядаючы яго як свайго стаўленіка і абаронцу сістэмы. На думку Роя Мядзведзева і Л. А. Малчанава, партыйная наменклатура адпрэчвала любыя рэформы, імкнулася захаваць рэжым, які забяспечвае ёй уладу, стабільнасць і шырокія прывілеі, і менавіта ў брэжнеўскі перыяд партыйны апарат цалкам падпарадкаваў сабе дзяржаўны. Таксама, на іх думку, міністэрствы і выканкамы сталі простымі выканаўцамі рашэнняў партыйных органаў, а беспартыйныя кіраўнікі практычна зніклі[26][27]. 22 студзеня 1969 года падчас урачыстай сустрэчы экіпажаў касмічных караблёў «Саюз-4» і «Саюз-5» на Л. І. Брэжнева быў здзейснены няўдалы замах. Малодшы лейтэнант Савецкай Арміі Віктар Ільін, пераапрануты ў чужую міліцэйскую форму, пранік да Баравіцкай брамы пад выглядам ахоўніка і адкрыў агонь з двух пісталетаў па машыне, у якой, як ён меркаваў, павінен быў ехаць генеральны сакратар. На самай справе, у гэтай машыне знаходзіліся касманаўты Лявонаў, Нікалаеў, Церашкова і Берагавой. Стрэламі быў забіты кіроўца Ілля Жаркоў, некалькі чалавек паранены, перш чым матацыкліст суправаджэння збіў стралка з ног. Сам Брэжнеў ехаў у іншай машыне (а па некаторых даных, нават іншым маршрутам) і не пацярпеў. ![]() Сустракаецца сцвярджэнне, што ў лістападзе 1972 года Брэжнеў перанёс інсульт з цяжкімі наступствамі. Аднак урач Брэжнева акадэмік Чазаў абвяргае гэта:
Перад наведваннем у 1973 годзе прынцам Філіпам СССР, Форын Офіс прадаставіў яму кароткія характарыстыкі асоб, з якімі яму трэба было сустрэцца. Леанід Брэжнеў там быў апісаны як «валявы чалавек, які выпраменьвае ўпэўненасць і кампетэнтнасць і не мае пры гэтым бліскучага інтэлекту. Нягледзячы на квітнеючы выгляд, перанёс некалькі сардэчных прыступаў. Любіць паляванне, футбол і кіраванне; па-англійску не гаворыць»[29]. 22 сакавіка 1974 (абыходзячы званне генерал-палкоўніка) прысвоена воінскае званне генерал арміі. У 1968 Брэжнеў і яго паплечнікі прынялі рашэнне аб уварванні ў Чэхаславакію. У сямідзесятыя гады на міжнароднай арэне адбылося частковае прымірэнне дзвюх сістэм («разрадка»). Менавіта ў гэты час (1973) Брэжнеў атрымаў Ленінскую прэмію за ўмацаванне міру паміж народамі. Праз 2 гады Брэжневым былі падпісаны Хельсінкскія пагадненні (1 жніўня 1975), які пацвердзіў непарушнасць межаў у Еўропе[30]. ФРГ да гэтага не прызнавала Патсдамскае пагадненне, якое змяніла межы Польшчы і Германіі, і не прызнавала наяўнасць ГДР. ФРГ фактычна нават не прызнавала анексію Калінінграда і Клайпеды СССР[31]. Адначасова капіталістычныя краіны перайшлі ад ідэалогіі «стрымлівання камунізму», прапанаванай Гары Трумэнам, да ідэі «канвергенцыі дзвюх сістэм» і «мірнага суіснавання». 1977—1982 гады![]() У 1978 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Перамога», які ўручаўся толькі ў ваенны час за выдатныя заслугі ў камандаванні фронтам пры перамогах, якія забяспечылі карэнны пералом у стратэгічнай абстаноўцы (узнагароджанне было адменена ўказам М. С. Гарбачова ў 1989 годзе). Групе вядомых савецкіх журналістаў было даручана напісаць успаміны Брэжнева («Малая зямля», «Адраджэнне», «Цаліна»), закліканыя ўмацаваць яго палітычны аўтарытэт. Дзякуючы мільённым тыражом, ганарар Брэжнева склаў 179.241 рубель[32]. Уключыўшы мемуары генеральнага сакратара ў праграмы школ і ВНУ і зрабіўшы іх абавязковымі для «станоўчага» абмеркавання ва ўсіх працоўных калектывах, партыйныя ідэолагі дамагліся прама процілеглага выніку — Л. І. Брэжнеў стаў героем шматлікіх анекдотаў яшчэ пры сваім жыцці[33]. У пачатку 1976 ён перанёс клінічную смерць. Пасля гэтага ён так і не змог фізічна аднавіцца, і яго цяжкі стан і няздольнасць кіраваць краінай з кожным годам станавіліся ўсё больш яўнымі. Брэжнеў пакутаваў астэніяй (нервова-псіхічнай слабасцю) і атэрасклерозам мазгавых сасудаў. Працаваць ён мог толькі гадзіну-дзве ў суткі, пасля чаго спаў, глядзеў тэлевізар і г. д. У яго з’явілася наркатычная залежнасць ад снатворнага — нембуталау[34].
12 снежня 1979 Брэжнеў і яго бліжэйшыя паплечнікі прынялі рашэнне аб ажыццяўленні дзяржаўнага перавароту ў Афганістане і аб уводзе савецкіх войскаў у гэту краіну, што стала пачаткам шматгадовага ўдзелу СССР ва ўнутрыафганскім канфлікце.
У 1981 годзе, напярэдадні 50-годдзя знаходжання Леаніда Ільіча ў партыі, толькі для яго аднаго быў выпушчаны адліты з золата значок «50 гадоў знаходжання ў КПСС»[36] (для іншых ветэранаў КПСС гэты знак вырабляўся са срэбра з залачэннем[37]). 23 сакавіка 1982 г. падчас візіту Брэжнева ў Ташкент, на самалётабудаўнічым заводзе на яго абрынуліся масткі, поўныя людзей. У Брэжнева была зламана ключыца (якая так і не зраслася). Пасля гэтага выпадку здароўе Брэжнева было канчаткова падарвана[38]. 7 лістапада 1982 года адбылося апошняе публічнае з’яўленне Брэжнева. Стоячы на трыбуне Маўзалею Леніна, ён на працягу некалькіх гадзін прымаў ваенны Парад на Чырвонай плошчы, аднак яго цяжкі фізічны стан кідаўся ў вочы нават на афіцыйнай здымцы. Леанід Ільіч Брэжнеў памёр 10 лістапада 1982 года на дзяржаўнай дачы «Зарэчча-6». Цела было выяўлена аховай у 9 гадзін раніцы. Першым на месца смерці з палітычных дзеячаў прыехаў Ю. У. Андропаў. Аб смерці Брэжнева СМІ паведамілі толькі праз суткі, 11 лістапада ў 10 гадзін раніцы[39][40]. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве ля Крамлёўскай сцяны. ЗША на пахаванні прадстаўлялі віцэ-прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы і дзяржсакратар Шульц. Кадравая палітыкаНа думку вядомага даследчыка савецкай наменклатуры М. С. Восленскага, пасля атрымання пасады Генеральнага сакратара ЦК КПСС Брэжнеў пачаў актыўна прасоўваць на вышэйшыя кіруючыя пасады членаў наменклатуры з ліку сваіх землякоў па Днепрапятроўскай вобласці і таварышаў па службе з Малдавіі[41]. Восленскі выказвае меркаванне пра тое, што падбор кіруючых кадраў па прынцыпе асабістага знаёмства і зямляцтва быў накіраваны на ўмацаванне асабістага ўплыву Брэжнева ў шэрагах наменклатуры[41]. Сям’яЛ. І. Брэжнеў быў жанаты з Вікторыяй Пятроўнай Брэжневай (народжаная Дзянісава, 1907—1995, ураджэнка Белгарада) з 11 снежня 1927 да сваёй смерці. У іх было двое дзяцей — Галіна (1929—1998) і Юрый (нар. 1933). Галіна Брэжнева была адзін час замужам за Юрыем Чурбанавым. Друкаваныя працы
Меркаванні і ацэнкіПа апытаннях Левада-Цэнтра, праведзеным у красавіку 2013 года, Л. І. Брэжнеў названы лепшым кіраўніком Расіі. Станоўча да яго ставіцца 56 % апытаных, адмоўна ад 29 %. На другім месцы — Іосіф Сталін (50 % станоўча, 38 % адмоўна). За ім стаяць Мікалай Другі (48 % станоўча, 21 % адмоўна) і Мікіта Хрушчоў з 45 % прыхільнікаў і 35 % праціўнікаў[42]. Памяць![]() У горадзе Днепрадзяржынску, дзе нарадзіўся і правёў маладыя гады Л. І. Брэжнеў, на плошчы Вызваліцеляў (былой Кастрычніцкай) знаходзіцца бюст генеральнага сакратара ЦК КПСС, усталяваны ў 1976 годзе, як і належала ў СССР, на радзіме двойчы героя Савецкага Саюза. На будынку Днепрадзяржынскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па праспекце Пеліна, у якім з 1931 па 1935 гады вучыўся Л. І. Брэжнеў, устаноўлена мемарыяльная дошка з адпаведным тэкстам і барэльефам генеральнага сакратара. Пасля смерці генеральнага сакратара Заводскі раён Днепрадзяржынска быў перайменаваны ў Брэжнеўскі, але ў 90-х гадах яму зноў была вернута назва Завадскі. Да стагоддзя з дня нараджэння Л. І. Брэжнева ў гарадскім савеце разглядалася пытанне аб прысваенні гарадскому парку культуры і адпачынку яго імя, аднак гэта рашэнне так і не было прынята. З 1982 года імя Брэжнева ў Днепрапятроўску насілі адна з плошчаў у цэнтры горада, металургічны інстытут, а таксама вытворчае аб’яднанне Паўднёвы машынабудаўнічы завод Паўднёвы машынабудаўнічы завод» (усе найменні адменены ў канцы 1980-х гадоў). 25 студзеня 2012 года сесія гарсавета назвала імем Брэжнева вуліцу[43]. У 1982 у горад Набярэжныя Чалны (Татарская АССР), дзе быў пабудаваны КамАЗ, быў перайменаваны ў Брэжнеў. У 1988 годзе гораду вярнулі ранейшую назву. У 2007 годзе ў горадзе пачала сваё вяшчанне радыёстанцыя «Брэжнеў FM», у Набярэжных Чаўнах і бліжэйшых раёнах Татарстана яе можна пачуць на 90,9 МГц. У 1982—1988 гадах Чаромушкінскі раён Масквы называўся Брэжнеўскім. У мэтах ушанавання памяці Леаніда Ільіча ЦК КПСС, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР і Савет Міністраў СССР 18 лістапада 1982 г. прысвоілі аднаму з ваенна-палітычных вучылішчаў яго імя. Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча насіла імя Брэжнева ўсяго 6 гадоў. У красавіку 1988 года гэты ўказ быў адменены і вучылішчу вярнулі ранейшую назву. 6 верасня 2004 года ў Наварасійску адкрыты помнік Л. І. Брэжневу на скрыжаванні вуліц Саветаў і Наварасійскай Рэспублікі. Аўтар помніка — краснадарскі скульптар Мікалай Бугаёў. Наварасійскія ўлады адзначаюць, што Леанід Ільіч у свой час вельмі шмат зрабіў для горада, порта, параходства. Скульптар адлюстраваў маладога, энергічнага генеральнага сакратара, які нібыта ідзе па горадзе ў касцюме, без узнагарод, з плашчом, перакінутым за спіну. Рабочая назва скульптуры — «Чалавек, які ідзе па горадзе»[44]. Раней, у 2002 годзе, у Наварасійску абмяркоўвалася пытанне аб прысваенні адной з вуліц горада імя Брэжнева[45]. УзнагародыГерой Сацыялістычнай Працы (1961), 4 разы Герой Савецкага Саюза (1966, 1978, 1978, 1981). Маршал Савецкага Саюза (1976). Лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1973), Ленінскай прэміі за кнігі «Малая зямля», «Адраджэнне» і «Цаліна», за барацьбу за мір (1979). Узнагароджаны залатым медалём Міру імя Жаліё-Кюры (1975), міжнароднай прэміяй «Залаты Меркурый» за захаванне міру і развіццё супрацоўніцтва (1980). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia