Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі
Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі, у адпаведнасці з артыкулам 24-м Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»[1], узначальвае Урад Расійскай Федэрацыі, вызначае яго асноўныя напрамкі дзейнасці і арганізуе яго працу. Прэзідэнт Расіі, у адпаведнасці з артыкулам 83-м Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[2], мае права старшынстваваць на пасяджэннях урада. У адпаведнасці з артыкулам 115-м Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3] пастановы і распараджэнні ўрада, ў выпадку супярэчнасці з указамі прэзідэнта, могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расіі. Акрамя таго, прэзідэнт Расіі, згодна з артыкулам 32-м Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»[1], кіруе дзейнасцю федэральных органаў выканаўчай улады, якія ведаюць пытаннямі абароны, бяспекі, унутраных спраў, замежных спраў, прадухілення надзвычайных сітуацый і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, хоць кіраўнікі некаторых з адпаведных ведамстваў (як МЗС Расіі, МУС Расіі і іншыя) ўваходзяць ва ўрад. Да 25 снежня 1993 года пасада кіраўніка ўрада Расійскай Федэрацыі называлася старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі[4]; цяперашняя назва была замацавана прынятай у снежні 1993 года Канстытуцыяй Расіі. Нефармальна пасада часта называецца прэм’ер-міністр, хоць у Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі такая назва адсутнічае. Парадак прызначэння, паўнамоцтвы і абавязкі старшыні ўрада вызначаны артыкуламі 110—117 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3]. З 16 студзеня 2020 года старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі з’яўляецца Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін (з 30 красавіка па 19 мая 2020 на час хваробы прэм’ера выконваючым абавязкі з’яўляўся Андрэй Рэмавіч Белавусаў). ПаўнамоцтвыУ адпаведнасці з Федэральным канстытуцыйным законам «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі» і Рэгламентам Урада Расійскай Федэрацыі старшыня Урада Расіі выконвае наступныя функцыі:
Старшыня ўрада РФ ўваходзіць па пасадзе ў:
Акрамя асноўных абавязкаў і функцый кіраўніка ўрада, прапісаных у законе, старшыня Урада Расійскай Федэрацыі з 2012 года ўзначальвае наступныя каардынацыйныя і дарадчыя органы пры ўрадзе Расійскай Федэрацыі:
Таксама старшыня Урада Расійскай Федэрацыі з’яўляецца:
Парадак прызначэння і вызвалення ад пасадыСтаршыня Урада Расіі прызначаецца прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы. Кандыдатам на пасаду старшыні Урада Расіі можа быць выключна грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які не мае грамадзянства замежнай дзяржавы. Прапанова аб кандыдатуры старшыні Урада Расіі падаецца ў Дзяржаўную Думу не пазней двухтыдневага тэрміну пасля ўступлення ў пасаду зноў абранага прэзідэнта Расійскай Федэрацыі або пасля адстаўкі старшыні Урада Расіі, альбо на працягу тыдня з дня адхілення папярэдняй кандыдатуры Дзяржаўнай Думай. Дзяржаўная Дума разглядае прапанаваную прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі кандыдатуру старшыні Урада на працягу тыдня з дня ўнясення прапановы аб кандыдатуры. Пасля трохразовага адхілення прапанаваных кандыдатур старшыні Урада Расіі Дзяржаўнай Думай прэзідэнт Расійскай Федэрацыі самастойна прызначае старшыню Урада Расіі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Дзяржаўная Дума не можа быць распушчаная на гэтай падставе толькі ў апошнія шэсць месяцаў знаходжання прэзідэнта на пасадзе і падчас дзеяння ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ў выпадку ініцыявання Дзяржаўнай Думай працэдуры імпічменту прэзідэнту Расіі. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі не прадугледжвае звальнення прэзідэнтам аднаго толькі старшыні ўрада. Згодна з пунктам 5 артыкула 117 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Прэзідэнт мае права:
Таксама, згодна з артыкулам 117-м Канстытуцыі Расіі і артыкулам 35-м закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі», Урад Расійскай Федэрацыі мае права паставіць перад Дзяржаўнай Думай пытанне аб даверы Ураду Расійскай Федэрацыі, які падлягае разгляду ў працягу сямі дзён. Згодна з пунктам 4 артыкула 117-га Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3] і пунктам 4 артыкула 35-га закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі», Старшыня Ўрада мае права самастойна паставіць перад Дзяржаўнай Думай пытанне аб даверы Ўраду. Калі Дзяржаўная Дума ў даверы адмаўляе, прэзідэнт на працягу сямі дзён павінен прыняць рашэнне альбо аб адстаўцы ўрада, альбо аб роспуску Дзяржаўнай Думы і прызначэнні новых выбараў. Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі не можа распусціць Дзяржаўную Думу на гэтай падставе на працягу года пасля яе абрання. Пасля змяненняў у ФКЗ "Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі" ад 06.11.2020, быў мадыфікаваны артыкул 7 гэтага закона "Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі" з якога было прыбрана наступнае палажэнне: "Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі паведамляе Савет Федэрацыі, Дзяржаўную Думу Федэральнага Сходу аб вызваленні ад пасады Старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі ў дзень прыняцця рашэння." Гэта азначае што дадзеная норма насіла імператыўны характар, пасля змены дадзенага артыкула, яе прыбралі. Такім чынам можна зрабіць выснову, што ў дадзены момант норма носіць паведамляльны характар, што ў сваю чаргу не нясе яе абавязковасці для Прэзідэнта. Выкананне абавязкаў прэзідэнтаУ адпаведнасці з Канстытуцыяй Расіі, ва ўсіх выпадках, калі прэзідэнт Расійскай Федэрацыі не ў стане выконваць свае абавязкі, іх часова выконвае старшыня ўрада. Выконваючы абавязкі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі не мае права распускаць Дзяржаўную Думу, прызначаць рэферэндум, а таксама ўносіць прапановы аб папраўках і пераглядзе палажэнняў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі. Спіс старшыняў Урада Расійскай ФедэрацыіНіжэй прадстаўлены спіс старшыняў Урада Расіі і выконваючых абавязкі пасля 1991 года. «В. а.» азначае «выконваючы абавязкі».
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia