Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Ві́ктар Сцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (9 красавіка 1938, сяло Чорны Атрог, Гаўрылаўскі раён, Чкалаўская вобласць, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расія) — савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі (1992—1993), Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі (1993—1998), пасол Расіі на Украіне (2001—2009). З 11 чэрвеня 2009 года да канца жыцця — саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД. БіяграфіяПачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-тэхнолаг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода. У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынёй праўлення дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэнне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках. Чарнамырдзін і БеларусьУдзельнічаў у расійскай місіі 1996 года, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяння з парламентам РБ і правядзенні рэферэндума па змене Канстытуцыі РБ[8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia