Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін
Станіслаў Сяргеевіч Гавару́хін (руск.: Станислав Сергеевич Говорухин; 29 сакавіка 1936[1], Бярэзнікі, Свярдлоўская вобласць[2] — 14 чэрвеня 2018[3][4][…], Барвіха[d], Маскоўская вобласць[7]) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст і палітычны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР (1986). Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2006). Член расійскай палітычнай партыі «Адзіная Расія» з 2005 года. Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі VI склікання (з 21 снежня 2011 года) ад партыі «Адзіная Расія», старшыня Камітэта Дзяржаўнай думы па культуры. БіяграфіяУ 1958 годзе скончыў геалагічны факультэт Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Ульянава-Леніна і каля года працаваў геолагам Сярэдневолжскага геолага-разведвальнага ўпраўлення. У 1959—1961 гадах працаваў рэдактарам і асістэнтам рэжысёра на Казанскай студыі тэлебачання. У 1966 годзе з адзнакай скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (УДІКа) (майстэрня Якава Сегеля). Дыпломная праца — фільм «Цётка Каця». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia