Георгій Міхайлавіч Шчарбатаў
Георгій Міхайлавіч Шчарбатаў (7 мая 1919, в. Рэкатка, Горацкі раён — 2 лютага 1957, Мінск) — беларускі літаратар. БіяграфіяНарадзіўся 7 мая 1919 года ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў сваёй вёсцы і ў Горках. Скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча ў 1938 годзе. Настаўнічаў у Бярэзінскім раёне, завочна вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Працаваў у рэдакцыях газет «Камунар Магілёўшчыны» (1939—1940), «Советская Белоруссия» (1940—1941). На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Куйбышаў. З-за дрэннага зроку быў зняты з ваеннага ўліку. У 1942 годзе накіраваны ў тыл ворага як карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», у 1943—1944 гг. працаваў у газеце «Звязда», якая выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі. Пасля вайны працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Известия» ў Беларусі, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года. ТворчасцьПачаў пісаць у вучылішчы, складаў невялікія гумарэскі з сялянскага і студэнцкага жыцця. Літаратурныя матэрыялы за подпісам Г. Шчарбатаў з’явіліся ў 1941 годзе (магчыма, да гэтага выступаў пад псеўданімам Я. Шчарбатаў, з 1937 года). Літаратурны крытык. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950, 2-е дапоўненае выданне ў 1957), «Неспакойныя сэрцы» (1951), кніжак прозы «Шумелі пушчы» (1957), «Лясны фронт» (аповесць, апавяданні і нарысы, 1961), «Лясны фронт» (1970), «Партызанскія агні» (1979). Пераклаў на беларускую мову «Слова перад пакараннем смерцю» Ю. Фучыка (1953). УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia