Георгій Фёдаравіч Мірчынк
Георгій Фёдаравіч Мі́рчынк (13 (25) красавіка 1889, Масква — 10 красавіка 1942, Саратаў) — беларускі і савецкі геолаг, доктар геалагічных навук (1936), правадзейны член АН БССР (1940). Член прэзідыума савецкай секцыі Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні чацвярцічнага перыяду з 1932, віцэ-прэзідэнт з 1939, прэзідэнт з 1941. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1937). Аўтар 146 апублікаваных прац, з іх больш за 20 па тэрыторыі Беларусі. БіяграфіяПаходзіў з сям’і педагога-асветніка лужычанскага паходжання. Скончыў (з залатым медалём) Маскоўскую практычную акадэмію камерцыйных навук у 1907 годзе. Скончыў (з залатым медалём за кандыдацкую працу) фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта ў 1912. Пры кафедры геалогіі, прыват-дацэнт (1915). Дацэнт, прафесар (1918), загадчык кафедры, прарэктар Маскоўскага ўніверсітэта (да 1930), Маскоўскай горнай акадэміі (1928), Межавага інстытута , прафесар і загадчык кафедры Маскоўскага геолагавыведніцкага інстытута (1930—1941), загадчык аддзела чацвярцічнай геалогіі Геалагічнага інстытута АН СССР (1934—1941). Выкладаў курсы палеанталогіі, геалогіі СССР, гістарычнай геалогіі. Асабліва вядомым быў ягоны курс лекцый па чацвярцічнай геалогіі. Быў арыштаваны ў Маскве 23 чэрвеня 1941, памёр у Саратаўскай турме. Быў цалкам рэабілітаваны ў 1990. У навуцыУ пачатку навуковай дзейнасці вывучаў верхнемелавыя і ніжнетрацічныя адклады Крыму і Пензенскай губерні (у студэнцкія гады), фасфарытавыя адклады Беларусі і Украіны (1912—1919). У далейшым займаўся даследаваннямі чацвярцічнага (антрапагенавага) перыяду геалагічнай гісторыі, стварыў унікальны комплексны метад вывучэння гэтага перыяду. Заснаваў савецкую школу геолагаў-чацвярцічнікаў (вядомыя прадстаўнікі: М. М. Страхаў, У. В. Менер , В. І. Громаў , А. І. Масквіцін, Я. В. Шанцэр, М. І. Нікалаеў, К. В. Нікіфарава, М. М. Жукаў). Асаблівае значэнне мелі яго працы па геалагічным картаванні, перш за ўсё такія выдатныя абагульненні геалогіі чацвярцічнага перыяду, як карты чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР, у тым ліку Усходняй Беларусі (1923, 1927), і міжнародная чацвярцічная карта Еўропы. Зрабіў значны навукова-гаспадарчы ўнёсак, напрыклад, рабіў даследаванні для высвятлення ўмоваў водазабеспячэння, удзельнічаў у распрацоўцы праблемы водазабеспячэння Мінска (1928), вышуканні будматэрыялаў, фасфарытавых залежаў і россыпных радовішчаў, вывучаў тэхніка-геалагічныя абставіны дзеля пракладвання шашовых і чыгуначных ліній, быў кансультантам на мностве гідратэхнічных будоўляў, напрыклад, каналу Масква-Волга (узнагароджаны ордэнам), Куйбышаўскага і Салікамскага гідравузлоў і інш. Зрабіў істотны ўнёсак у развіццё геалогіі ў Беларусі, апублікаваў шэраг прац па вывучэнні фасфарытавых залежаў Магілёўскай вобласці, геалагічным даследаванні ўздоўж будаваных у Беларусі чыгуначных ліній (1917, 1918, 1921, 1930-я), геалагічнай і гідрагеалагічнай здымцы шэрагу лістоў, суадносінах рачных тэрасаў і стаянак палеалітычнага чалавека ў басейне Дзісны і Сожа (1929), стратыграфіі, карэляцыі чацвярцічных адкладаў еўрапейскай часткі СССР (1933, укладаў усходнюю частку Беларусі) і інш. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia