Мікалай Міхайлавіч Страхаў
Мікалай Міхайлавіч Стра́хаў[5] (руск.: Николай Михайлович Страхов; 15 красавіка 1900 — 13 ліпеня 1978) — савецкі геолаг, літолаг і геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук (1934), акадэмік Акадэміі навук СССР (1953). Бацька савецкага вучонага У. М. Страхава. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Болхаў (Арлоўская вобласць Расіі) у сям’і настаўніка. У 1918—1919 гадах выкладаў на курсах чырвонаармейцаў, з 1919 года — у школе ў Болхаве[6]. У 1923 годзе паступіў на геолага-геафізічнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт скончыў у 1928 годзе. У 1928—1929 гадах працаваў у Маскоўскім аддзяленні Геалагічнага камітэта, з 1934 года ў Геалагічным інстытуце Акадэміі навук СССР. Адначасова ў 1930—1944 гадах выкладаў Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце і ў 1936—1937 гадах у Маскоўскім нафтавым інстытуце. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы М. М. Страхава прысвечаны праблемам ўтварэння асадкавых горных пародам і звязаным з імі карысным выкапням (жалезныя руды, солі, гаручыя сланцы). Развіў і абгрунтаваў параўнальна-літалагічны метад тлумачэння ўтварэння старажытных асадкавых адкладаў. Стварыў вучэнне пра тыпы літагенезу ў розных кліматычных зонах і аб стадыях пераўтварэнні ападкавага матэрыялу ў пароды. Распрацаваў важнейшыя палажэнні геахіміі асадкавага працэсу і разгледзеў яе эвалюцыю ў гісторыі Зямлі, тэорыю дыягенезу, галагенезу, гуміднага рудаўтварэння. Устанавіў заканамернасці ўтварэння жалезарудных, карбанатных і іншых фацый. Вывучыў ўплыў фізіка-геаграфічнага ўзаемадзеяння вадазбораў і вадаёмаў сцёку на размеркаванне элементаў у працэсах утварэння асадкавых парод. Член Міжнароднай асацыяцыі па седыменталогіі з 1966 года[7]. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Памяць![]() У гонар М. М. Страхава названы гара ў Антарктыдзе, адзін з найбуйнейшых разломаў у прыэкватарыяльнай частцы Атлантычнага акіяна, мінерал «страхавіт»[8] з класа [[Сілікаты, від выкапнёвай фаўны[7], навукова-даследчае судна «Акадэмік Мікалай Страхаў» (руск.: «Академик Николай Страхов»). На будынку Геалагічнага інстытута РАН у Маскве ўстаноўленая мемарыяльная дошка з імёнамі акадэмікаў М. М. Страхава, А. Д. Архангельскага, М. С. Шацкага, А. В. Пейвэ, У. В. Менера, П. М. Крапоткіна. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia