Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі
Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Hieronim Drucki-Lubecki; 15 сакавіка 1779 — 17 снежня 1844) — дзяржаўны службовец. БіяграфіяПаходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1]. З 1784 года кадэт 1-га Кадэцкага корпуса, з 1797 года служыў у Нізоўскім мушкецёрскім палку , паручнік (1800). Выйшаў у адстаўку 15 ліпеня 1801 года[1]. У 1812—1816 гадах сябра Пінскай павятовай для ваенных павіннасцей прысутнасці. У 1817—1822 гадах маршалак шляхты Пінскага павета[1]. У выніку падзелу атрымаў маёнткі Лунін, фальваркі Вулька, Пераграцце, Лоўча, Хмяльнік, Дубнавічы, Парахонск (з в. Селішча), Багданаўка, в. Дубаўка Пінскага павета і 18170 злотых. Валодаў маёнткам Лунін з 1408 муж. падданымі[1]. УзнагародыКавалер ордэна Св. Ганны 3-й ступені (1799) за адвагу ў італьянскім паходзе войскаў расійскіх[1]. Сям’яУ шлюбе з 13 ліпеня 1799 года з Крысцінай Юзафаўнай Шчыт (пам. пасля 29.08.1846), дачкой мазырскага павятовага маршалка[1] Юзафа Шчыт-Неміровіча і Тэрэзы з Сяляваў. Дзеці:
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia