Герберт Мак-Мастэр
Герберт Рэйманд Мак-Мастэр (англ.: Herbert Raymond McMaster; нар. 24 ліпеня 1962) — амерыканскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант. У 2014 годзе часопіс Time ўключыў яго ў спіс 100 самых уплывовых людзей свету. БіяграфіяНарадзіўся ў Філадэльфіі, штат Пенсільванія. Бацька быў кадравым вайскоўцам-пяхотнікам і ваяваў у В’етнаме. Маці працавала школьнай настаўніцай. Мак-Мастэр хадзіў у школу Ваеннай акадэміі Вэлі-Фордж. Захапляўся футболам і баскетболам. У 1984 годзе скончыў Ваенную акадэмію ЗША ў Вест-Пойнце. Далей паступіў у паветрана-дэсантную школу ў Форт-Бэнінг, адвучыўшыся папярэдне на курсах асноўнай падрыхтоўкі афіцэраў бранятанкавых войск. У 1985 годзе скончыў школу рэйнджараў, куды паступіў для таго, каб лепш падрыхтавацца да кіравання сухапутнымі падраздзяленнямі. У 1999 годзе скончыў камандна-штабны каледж арміі ЗША, у 2003 — каледж арміі ЗША. У 90-х абараніў вучоныя ступені магістра і доктара філасофіі ў галіне ваеннай гісторыі ва Універсітэце Паўночнай Караліны. Мак-Мастэр удзельнічаў у вайне ў Персідскім заліве, ваяваў у Афганістане і Іраку. Ён удастоены мноства ваенных узнагарод. Узначальваў цэнтр інтэграцыі баявых магчымасцяў сухапутных войскаў арміі ЗША. У сакавіку 2017 года Камітэт Сената па справах узброеных сіл пераважнай большасцю галасоў зацвердзіў Герберта Мак-Мастэра на пасаду кіраўніка Савета нацыянальнай бяспекі. Сям’яЖанаты, жонка — Кэтлін Тротэр. У шлюбе нарадзілася трое дачок. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia