Герб Санкт-Пецярбурга
Герб Санкт-Пецярбурга з’яўляецца сімвалам Санкт-Пецярбурга. АпісаннеГерб Санкт-Пецярбурга ўяўляе сабой геральдычны чырвоны шчыт з выявай на яго поле двух срэбных якароў — марскога (наўскасяк злева направа ад гледача, лапамі ў верхнім левым ад гледача куту шчыта; мае дзве лапы і папярочнаую дэталь на анкерштоку) і рачнога (наўскасяк справа налева ад гледача, лапамі ў верхнім правым ад гледача куту шчыта; мае чатыры лапы і пазбаўлены папярочнай дэталі на анкерштоку), пакладзеных накрыж, і на іх залатой скіпетр з двухгаловым арлом. Шчыт увянчаны імператарскай каронай з дзвюма выходзячымі з яе андрэеўскімі блакітнымі стужкамі. За шчытом два пакладзеных накрыж залатых, упрыгожаных дыяментамі і эмаллю расійскіх скіпетра, злучаных андрэеўскай блакітнай стужкай. Геральдычнае апісанне герба Санкт-Пецярбурга абвяшчае: «У чырвоным поле залаты расійскі скіпетр па-над двума перакуленымі срэбнымі якарамі марскога і рачнога, аб чатырох зубцах, накрыж. Шчыт увянчаны расійскай імператарскай каронай і пакладзены па-над двума расійскімі скіпетрамі натуральнага колеру, злучаных стужкай Святога Андрэя Першазваннага». Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia