Рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі
Расійская Федэрацыя складаецца з 89 суб’ектаў, 24 з якіх з’яўляюцца рэспублікамі[1]. Агулам рэспублікі займаюць 28,6 % тэрыторыі Расіі, у іх пражывае 16,9 % насельніцтва краіны[заўв 1]. Рэспублікі, у адрозненне ад краёў і абласцей, з’яўляюцца нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, гэта значыць формай дзяржаўнасці таго ці іншага народа (народаў) у складзе Расіі. У адрозненне ад іншых суб’ектаў федэрацыі, рэспублікі прымаюць уласныя канстытуцыі і маюць права ўстанаўліваць свае дзяржаўныя мовы. Большасць сучасных рэспублік у савецкі перыяд валодала статусам аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, некаторыя былі аўтаномнымі абласцямі. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, быўшы нацыянальна-дзяржаўнымі ўтварэннямі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Пералік рэспублік Расійскай Федэрацыі![]()
ГісторыяПершыя нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні — рэспублікі (АССР) — пачалі з’яўляцца ў РСФСР пасля рэвалюцыі 1917 года. У рамках РСФСР яны лічыліся суб’ектамі федэрацыі, у адрозненне ад краёў і абласцей — адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Першыя рэспублікі, створаныя ў 1918—1922 гадах, утвараліся непасрэдным вылучэннем іх з тэрыторый губерняў і абласцей РСФСР. У далейшым рэспублікі часцей за ўсё ствараліся пераўтварэннем адпаведных аўтаномных абласцей. Часцей за ўсё аўтаномныя рэспублікі з’яўляліся самастойнымі суб’ектамі РСФСР, аднак у 1926—1936 гадах некаторыя невялікія рэспублікі ўваходзілі ў склад краёў і абласцей. Працэс ўтварэння аўтаномных рэспублік галоўным чынам быў завершаны 5 снежня 1936 года з прыняццем новай Канстытуцыі СССР. Некаторыя аўтаномныя рэспублікі ў далейшым былі ператвораны ў самастойныя саюзныя рэспублікі ў складзе СССР. На тэрыторыі РСФСР у храналагічным парадку былі ўтвораны наступныя рэспублікі (тлустым пазначаны тыя суб’екты, што цяпер знаходзяцца ў складзе РФ):
Некаторыя рэспублікі СССР таксама мелі ў сваім складзе аўтаномныя рэспублікі. Так, у Грузінскай ССР у 1921 годзе ўтворана Аджарская АССР (АССР Аджарыстан), а ў 1931 годзе — Абхазская АССР; у Азербайджанскай ССР у 1924 годзе ўтворана Нахічэванская АССР. У складзе Узбекскай ССР з 1924 года па 1929 год знаходзілася Таджыкская АССР, ператвораная пазней у саюзную Таджыкскую ССР, а ў снежні 1936 года з РСФСР у склад Узбекскай ССР перададзена Каракалпакская АССР. У складзе Украінскай ССР з 1924 па 1940 год існавала Малдаўская АССР, ліквідаваная пры стварэнні саюзнай Малдаўскай ССР (частка перададзена Малдаўскай ССР, частка вернута ў склад абласцей Украінскай ССР). У 1961 годзе ў складзе РСФСР утворана Тувінская АССР, з гэтага моманту і аж да 1990 года колькасць рэспублік як у РСФСР, так і ва ўсім СССР заставалася нязменным. У далейшым пераўтварэнне з АССР у рэспублікі адбывалася адначасова з «парадам суверэнітэтаў» саюзных рэспублік. Са жніўня па кастрычнік 1990 года пра свой суверэнітэт абвясцілі ўсе аўтаномныя рэспублікі, частка аўтаномных і нават радавых абласцей. 24 мая 1991 года з назваў рэспублік РСФСР афіцыйна прыбрана слова «аўтаномная», а 3 ліпеня 1991 года выведзеныя са складу краёў Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чаркеская і Хакаская аўтаномныя вобласці таксама ператвораны ў адпаведныя рэспублікі. У кастрычніку 1992 года Чачэна-Інгушская ССР падзялілася на Чачэнскую і Інгушскую рэспублікі. У дакументах, якія прымаліся падчас гэтага «параду суверэнітэтаў» дзяржаўнымі органамі ўлады рэспублік, рэспублікі абвяшчаліся носьбітамі суверэнітэту. Пры гэтым, аднак, пытанне аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці і выхадзе са складу Расійскай Федэрацыі, як правіла, не ставілася. У артыкуле 5 Канстытуцыі Расіі рэспублікі ахарактарызаваны як дзяржавы. Аднак гэта не азначае, што яны з’яўляюцца носьбітамі дзяржаўнага суверэнітэту. Тлумачэнне па гэтым пытанні даецца, у прыватнасці, у Пастанове Канстытуцыйнага Суда Расіі ад 7 чэрвеня 2000 г. N 10-П «Па справе аб праверцы канстытуцыйнасці асобных становішчаў Канстытуцыі Рэспублікі Алтай і Федэральнага закона аб агульных прынцыпах арганізацыі заканадаўчых (прадстаўнічых) і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб’ектаў Расійскай Федэрацыі», у якім гаворыцца:
У былых саюзных рэспубліках адбываліся розныя працэсы па пераўтварэнні АССР. Аджарская АССР і Нахічэванская АССР, змяніўшы назвы на Рэспубліка Аджарыя і Нахічэванская аўтаномная рэспубліка добраахвотна ўвайшлі ў склад Рэспублікі Грузія і Азербайджанскай рэспублікі адпаведна. Абхазская АССР была пераназвана ў ССР Абхазія і, у адрозненні ад Грузінскай ССР, выказала жаданне застацца ў ССД; такая ж сітуацыя ўзнікла на левабярэжжы Днястра, былой тэрыторыі Малдаўскай АССР. Гэтыя рознагалоссі выліліся ў выніку ва ўзброеныя канфлікты, якія прывялі фактычнай страты кантролю Рэспублікі Грузія і Рэспублікі Малдова над адпаведнымі тэрыторыямі і ўтварэння дэ-факта незалежных дзяржаў — Рэспублікі Абхазія і Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Мовы рэспублік![]() Дзяржаўнымі мовамі рэспублік, паводле Канстытуцый рэспублік[3], з’яўляюцца:
Нацыянальны склад расійскіх рэспублік
Заўвага: У слупку «Іншыя» прыведзены народы, якія з’яўляюцца другімі па колькасці карэннымі народамі ў двухсастаўных рэспубліках. Спробы стварэння рэспублікУ 1990-х гадах былі спробы стварыць новыя рэспублікі ці падняць статус суб’ектаў да ўзроўню рэспублікі, якія не дасягнулі мэты:
Сучасныя спробыЗаўвагі
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia