Герб Шчучына
Герб Шчучына — адзін з сімвалаў горада Шчучын Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Мастак В. А. Ляхор. ГісторыяГістарычны герб быў нададзены гораду каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім 12 кастрычніка 1761 г., але выява таго герба не захавалася, вядома, што герб прадстаўляў сабою пячатку з манаграмай, якая складалася з першых літар імя і прозвішча яго тагачаснага ўладальніка мястэчка Ігната Сцыпіёна. Гэтая манаграма, упершыню прадстаўленая даследчыкам А. Цітовым, была пакладзена за аснову сучаснага герба. АпісаннеСучасны герб уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі намалявана залатая карона, пад ёй — сярэбраная манаграма Сцыпіёнаў, якая складаецца з дзвюх лацінскіх літар «I» і «S». Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia