Віктар Аляксандравіч Ляхар
Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар[4] (нар. 1965, Брэст[5], Беларуская ССР) — беларускі гісторык, мастак, геральдыст. Эксперт у галіне гістарычнай і сучаснай геральдыкі, ваеннай сімволікі і атрыбутыкі. Стваральнік дзясяткаў гербаў населеных пунктаў Беларусі, эмблем, сцягоў[6]. Біяграфічныя звесткіСкончыў брэсцкую школу № 10. Працаваў маляром на брэсцкім заводзе «Тэкстыльмаш»[6]. У 1987 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча[7] па спецыяльнасці «культпрасветработнік». На вайсковай службе ў СССР, а пасля ў Беларусі займаўся распрацоўкай ваеннай сімволікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй даспехаў і вайсковай формы[6]. Быў ваенным мастаком, начальнікам аддзела ілюстрацый і афармлення ў часопісе «Армия», намеснікам начальніка Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных сіл Беларусі «Ваяр»[6]. Падпалкоўнік запасу. У 2001—2018[8] гадах уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Беларусі[6]. Член Беларускага саюза журналістаў і Міжнароднага саюза дызайнераў[6]. Аўтар шматлікіх прац у геральдыцы[9][10][11][12], сімволіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных устаноў[13][14][15] і грамадскіх аб’яднанняў. Палітычны пераследПраз распачаты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрор супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі і пагрозы Віктар Ляхар быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу. У 2021 годзе з бібліятэк Беларусі загадалі прыбраць ягоныя кнігі «Ваенныя героі Беларусі. Гісторыя. Сімвалы. Колеры» і «Ваенная сімволіка Беларусі. Штандары і мундзіры», бо ў іх быццам бы ўтрымліваецца «антыдзяржаўная прапаганда»[16]. 18 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў кнігу «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» экстрэмісцкай[17]. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» (2003)[6]. Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia