Германавічы (гміна)
Гміна Германавічы (польск.: Gmina Hermanowicze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Германавічы (593 жых. у 1921 годзе[1])[2]. Гміна ахоплівала сельскую мясцовасць вакол Дзісны. У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Германавічы ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 11 красавіка 1929 года ў склад гміны Германавічы перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Сцяфанпаль, у той час як частка тэрыторыі гміны Германавічы уключана ў склад гміны Шаркаўшчына[4]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia