Параф’янава (гміна)
Параф’янава (польск.: gmina Parafianów, таксама gmina Parafinowo, gmina Parafianowo, gmina Parafjanowo) — колішняя гміна Дзісенскага павета. Існавала да 1939 года спачатку у Навагрудскім ваяводстве, пасля ў Віленскай зямлі[1][2] і Віленскім ваяводстве[3] Польскай Рэспублікі. Цэнтр месціўся ў мястэчку Параф’янава (на 1921 год: 453 чал)[1][3]. ГісторыяПершапачаткова гміна адносілася да Вілейскага павета. 7 лістапада 1920 года яна была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета пры Упраўленні прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. 19 лютага 1921 года разам з усім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года гміна разам з усім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[2], якая была пераўтворана 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства[5]. 1 студзеня 1926 года гміна была выключана са складу Дунілавіцкага павета (які адначасова змяніў назву на Пастаўскі павет) і ўключана ў склад Дзісенскага павета таго ж ваяводства. 11 красавіка 1929 года частка гміны Порплішча была ўключана ў склад гміны Параф’янава, а часткі гміны Параф’янава — у склад гмін Докшыцы і Порплішча.[6] Пасля Польскага пахода РСЧА 1939 года і Другой сусветнай вайны[7] тэрыторыя гміны Параф’янава была ўключана ў склад Беларускай ССР. ДэмаграфіяПаводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года, у гміне пражывала 10 357 чалавек, з іх 5 471 рыма-каталік, 4 665 праваслаўных, 4 евангельскіх, 201 яўрэя, 13 мусульман. У той жа час, прыналежнасць да польскай дзяржавы заявілі 6313 жыхароў, з іх 3941 беларус, 67 яўрэяў, 13 татар, 8 рускіх, 6 літоўцаў, 5 латышоў і 1 эстонец. Тут было 1818 жылых пабудоў.[8] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia