Глыбокае (гміна)
Гміна Глыбокае (польск.: Gmina Głębokie) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Глыбокім (4514 жых. у 1921 годзе[1]), якое з’яўлялася асобнай гарадской гмінай[2]. У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Глыбокае ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі[3], ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 11 красавіка 1929 года ў склад гміны Глыбокае перададзены часткі гмін Докшыцы, Порплішча, Норыца і скасаванай гміны Верхняе, у той час як часткі гміны Глыбокае перададзены ў склад гмін Пліса, Порплішча i Залессе, а з часткі гміны створана новая гміна Галубічы[4][5]. 10 лістапада 1933 года частка гміны Глыбокае (у тым ліку калонія Глінішча i маёнтак Глыбокае) уключана ў склад Глыбокага[6]. У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia