Герман Іларыёнавіч Кірылаў
Герман Іларыёнавіч Кірылаў (15 снежня 1937, Шаркаўшчына — 6 лютага 2025, Полацк) — беларускі журналіст і пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») (1997). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1991). БіяграфіяНарадзіўся 15 снежня 1937 года ў Шаркаўшчыне. Закончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у шаркаўшчынскай раённай газеце, другім, першым сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамола, намеснікам рэдактара міёрскай раённай газеты «Сцяг працы». У 1965 годзе прызначаны намеснікам рэдактара полацкай газеты «Сцяг камунізму». 3 1976 года па 1995 год працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 года па 1999 год — карэспандэнт шматтыражнай газеты «Трудовая смена» Полацкага вытворчага аб’яднання «Шкловалакно». Памёр 6 лютага 2025 года ў Полацку. ТворчасцьУ 1975 годзе ў часопісе «Беларусь» пабачыла свет апавяданне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопіce «Маладосць» — апавяданне «Адажыа», у 1981 годзе — аповесць «Сонца твaix вачэй» (у скарачэнні). У 1983 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданняў «Падлётак». Большасць з ix — пра вайну. У 1989 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга першая). У часопісе «Полымя» за 2000 год надрукавана аповесць «Піраміда». КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia