Іван Іларыёнавіч Багдановіч
Іван Іларыёнавіч Багдановіч (5 верасня 1883, м. Копысь Мінскай губерні — 21 ліпеня 1976) — беларускі медык, педагог і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1948). Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935)[1]. БіяграфіяСкончыў Магілёўскую фельчарскую школу (1912), медыцынскі факультэт 1-га Маскоўскага ўніверсітэта (1921). Фельчар у Баранавіцкай бальніцы, у сяле Ручальскае Речыцкага павета (1912—1914)[1]. Малодшы медыцынскі фельчар Бабруйскага ваеннага шпіталя (1914—1919). Ардынатар Мінскай кожна-венералагічнай бальніцы (1921—1923), ардынатар, дацэнт кожна-венералагічнай клінікі ў Мінску (1923—1935). Загадчык кафедры скурных і венерычных хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941)[1]. Загадчык Чалябінскіх скурна-венералагічнай бальніцы і дыспансера (1941—1943). Прафесар кафедры скурна-венералагічных хвароб Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1943—1946). Намеснік дырэктара па вучэбна-навуковай рабоце (1946—1949), рэктар (1950—1961) Віцебскага медыцынскага інстытута[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia