Глеб Юр’евіч Верашчагін
Глеб Юр’евіч Верашча́гін[2] (руск.: Глеб Юрьевич Верещагин; 14 красавіка 1899 — 5 лютага 1944) — вучоны ў галіне лімналогіі, гідрабіялогіі, доктар геаграфічных навук, прафесар. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Гасцееўка Казлоўскага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Мічурынскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1908 годзе скончыў Варшаўскую гімназію, у 1913 годзе — Варшаўскі ўніверсітэт. Быў прызначаны заштатным захавальнікам Заалагічнага музея Варшаўскага ўніверсітэта. З 1914 года на пасадзе малодшага заолага Заалагічнага музея Пецярбургскай Акадэміі навук, з 1918 г. — малодшага захавальніка. З 1924 г. Г. Ю. Верашчагін па сумяшчальніцтву — вучоны сакратар Камісіі па вывучэнню возера Байкал, з 1929 г. — загадчык Байкальскай біялагічнай станцыяй, а з в 1930 г. яе дырэктар. Памёр 5 лютага 1944 г. пахаваны на беразе Байкала, на могілках у пасёлку Лісцвянка (Іркуцкі раён Іркуцкай вобласці). Навуковая дзейнасцьВучонаму належаць працы па планктоне і прэснаводным ракападобным, ледавіковым рэжыме, дынаміцы і марфалогіі берагоў Байкала, яго гідрабіялогіі, дынаміцы водных мас. Аўтар тэорыі марскога паходжання флоры і фаўны возера Байкал. З’яўляецца аўтарам 286 навуковых прац, апошняя з іх — навукова-папулярны нарыс «Байкал», напісаная вучоным у апошнія дні жыцця[3]. У 1927 годзе Г. Ю. Вершчагін прымаў удзел у 4-м Міжнародным лімналагічным кангрэсе ў Рыме, на якім атрымаў медаль і дыплом і быў абраны членам Савета міжнароднага аб’яднання лімнолагаў[3]. ПамяцьУ Музеі земляробства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ўстаноўлены бронзавы бюст (скульптар Манашкін)[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia