Глінна (Смаргонскі раён)
Глі́нна[1] (трансліт.: Hlinna, руск.: Глинно) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 13 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 247 км ад Гродна, 13 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільнюс. ГісторыяУ пачатку 20 стагоддзя ў Крэўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, за вёскай замацавана 147 дзесяцін зямлі. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіравана германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года ў Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіравана польскімі войскамі, у ліпені 1920 года захоплена Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў занята польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Крэўскай гміне, Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Базарскім сельсавеце, 161,7 га зямлі, а таксама паселішча (калонія) з такой жа назвай (3 двары, 21 жыхар). У Другую сусветную вайну акупіравана нацысцкімі войскамі з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Вялікамыскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. З 2 снежня 1961 года ў Бялкоўшчынскім сельсавеце. Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсавета[2]. Насельніцтва
ІнфраструктураУ пачатку 2000-х гадоў працавала ферма, магазін. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia