Гней Пампей Трог
Гней Пампей Трог (лац.: Gnaeus Pompeius Trogus; I стагоддзе) — старажытнарымскі гісторык, складальнік «Філіпавай гісторыі» ў 44 кнігах[1]. БіяграфіяГней Пампей Трог нарадзіўся ў горадзе Вазіа (лац.: Vasio Vocontiorum) ў Трансальпійскай Галіі (цяпер — Везон-ла-Рамен, Францыя). Яго дзед, з племя ваконціяў, служыў пад камандаваннем Гнея Пампея Вялікага ў вайне супраць Серторыя і пасля гэтага атрымаў рымскае грамадзянства і номен Пампей. Бацька ж Трога служыў пры Цэзары сакратаром і перакладчыкам. ![]() Вядома, што Трог пісаў на аснове прац Арыстоцеля і Тэафраста кнігі пра натуральную гісторыю раслін і жывёл, якія часта цытуе Пліній Старэйшы. Аднак яго галоўнай працай была «Філіпава гісторыя» ў 44 кнігах, галоўнай тэмай якой з'яўляецца македонскі цар Філіп II, эпоха Аляксандра Вялікага і дыядохаў. Усё сачыненне ахоплівае эпоху ад асірыйскага цара Ніна да часоў Трога. Ад 44 кніг захаваліся толькі «Prologoi», кароткі змест асобных кніг і вытрымкі, зробленыя Маркам Юніянам Юстынам. Рымская гісторыя практычна не закранута да часу, калі Грэцыя і Усход уступілі ў кантакт з Рымам. Пры напісанні «Філіпавай гісторыі» Трог выкарыстоўваў працы Герадота, Ктэсія, Эфара, Тымея, Палібія, Дыядора і іншых аўтараў. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia