Грабучо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабучая.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Валодзькаўскага (9 населеных пунктаў: Бароўка, Варганы, Дуброўка, Іванаўка, Лапліна, Рэчкі, Чарэмшына, Шантараўшчына і Яблонка) і Сітцаўскага (9 населеных пунктаў: Асановічы, Булахі, Вешняе, Вянюціна 1-е, Вянюціна 2-е, Грабучая, Кабяльцы, Макаравічы і Уздзеўшчына) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
 |
---|
Докшыцкі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1965 года | Гарады | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Асаўскі (1960)
- Бягомльскі (з 2013)
- Бярозаўскі (1940—1954)
- Бярозкаўскі (1960—1962, з 1965)
- Бярэзінскі (1960—1962, з 1965)
- Валкалацкі (з 1965)
- Валодзькаўскі (1940—1959)
- Вітуніцкі (1960)
- Вознаўшчынскі (1954—1959)
- Глінскі (1960)
- Гняздзілаўскі (1940—1954)
- Грабучоўскі (1940—1958)
- Докшыцкі (1940—1962, з 1965)
- Крулеўшчынскі (1940—1962, з 1965)
- Крыпульскі (1954—1962, з 1965)
- Несцераўшчынскі (1940—1954)
- Параф’янаўскі (1940—1962, з 1965)
- Порплішчанскі (1940—1958, 1961—1962, з 1965)
- Сітцаўскі (1954—1962, з 1965)
- Старасельскі (1940—1954)
- Таргунскі (1940—1954)
- Тумілавіцкі (1940—1962, з 1965)
- Юркаўшчынскі (1940—1954)
- Юхнаўскі (1960—1962)
- Янкоўскі (1940—1961)
|
---|
|
|