Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Докшыцкага раёна. Значная частка сельсавета змяшчаецца на Докшыцкім узвышшы. Праз сельсавет працякае рака Зуйка, прыток Сэрвачы. На паўдёвай ускраіне вёскі Крыпулі бярэ свой выток рака Поня, прыток Бярэзіны.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1084 чалавекі[5], з іх 96,7 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 725 чалавек[7].
Цікавыя факты
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца тры вёскі Гняздзілава: Паўднёвае Гняздзілава, Паўночнае Гняздзілава і проста Гняздзілава. Ад Докшыц да Гняздзілава ідзе старажытны брукаваны шлях.
Крыніцы
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 47. — 248 с. — 10 000 экз.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.