Ю́хнаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Юхнаўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вітуніцкі сельсавет у складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вітунічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юхнаўка, сельсавет перайменаваны ў Юхнаўскі, у склад Бярозкаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Асінавік, Вітунічы, Глінішча, Дубраўка, Забар’е, Запалле, Людвінава, Навасёлкі, Новае Запонне, Сафонаўка, Старое Запонне і Туменцы), у склад сельсавета з Бягомльскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бераснёўка, Будзілаўка, Заляддзе, Краснае і Пугачова)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. 18 лютага 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бягомльскага пассавета[2].
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Юхнаўскі (да 1960 года Вітуніцкі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
 |
---|
Бягомльскі раён існаваў у 1924―1960 гадах | |
|
|
 |
---|
Докшыцкі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1965 года | Гарады | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Асаўскі (1960)
- Бягомльскі (з 2013)
- Бярозаўскі (1940—1954)
- Бярозкаўскі (1960—1962, з 1965)
- Бярэзінскі (1960—1962, з 1965)
- Валкалацкі (з 1965)
- Валодзькаўскі (1940—1959)
- Вітуніцкі (1960)
- Вознаўшчынскі (1954—1959)
- Глінскі (1960)
- Гняздзілаўскі (1940—1954)
- Грабучоўскі (1940—1958)
- Докшыцкі (1940—1962, з 1965)
- Крулеўшчынскі (1940—1962, з 1965)
- Крыпульскі (1954—1962, з 1965)
- Несцераўшчынскі (1940—1954)
- Параф’янаўскі (1940—1962, з 1965)
- Порплішчанскі (1940—1958, 1961—1962, з 1965)
- Сітцаўскі (1954—1962, з 1965)
- Старасельскі (1940—1954)
- Таргунскі (1940—1954)
- Тумілавіцкі (1940—1962, з 1965)
- Юркаўшчынскі (1940—1954)
- Юхнаўскі (1960—1962)
- Янкоўскі (1940—1961)
|
---|
|
|
|
 |
---|
Глыбоцкі раён існуе з 1940 года | |
|
|