Грамавы ўдар (карная аперацыя)
Аперацыя «Грамавы́ ўдар» (ням.: Unternehmen «Donnerkeil») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у Другой сусветнай вайны супраць партызан і насельніцтва на тэрыторыі Віцебскага, Гарадоцкага, Мехаўскага, Полацкага і Сіроцінскага раёнаў у трохвугольніку Віцебск — Полацк — Невель на захад ад ракі Обаль у сакавіку—красавіку 1943 г. З’яўлялася працягам карнай аперацыі «Шаравая маланка» (ням.: «Kugelblitz») і праводзілася ў 2 этапы: 21 — 27 сакавіка і 28 сакавіка — 2 красавіка 1943 г. Аперацыю праводзілі 201-я ахоўная дывізія, 4 ахоўныя батальёны, батальён палка «Брандэнбург», танкавыя ўзводы «Блюхер» і «Вернер», артылерыйскія і сапёрныя падраздзяленні. Кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў камандзір 201-й ахоўнай дывізіі генерал-маёр Якабі. Вынікі аперацыіАсноўныя сілы партызан (партызанскія брыгады 3-я і 4-я Беларускія, імя С. М. Кароткіна, брыгада «За Савецкую Беларусь») здолелі з баямі выйсці з-пад удараў карнікаў. Карнікі загубілі 542 чалавек, 345 чалавек вывезлі на прымусовыя работы ў Германію, захапілі маёмасць і прадукты харчавання. Былі спалены вёскі Вярэчча (загублена 30 чал.), Фралова (загублена 12 чал.) Гарадоцкага раёна, Шалкова Полацкага раёна, вёскі Дражнікі, Заазер’е, Задобрыя, Зуева, Лапаткова, Чытавухі, Шчамілаўка, Ямішча. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia