Грозны (аэрапорт)
Міжнародны аэрапорт Грозны (Паўночны) імя Ахмата Кадырава (чач.: Соьлжа-ГӀалин дуьненаюкъара аэропорт; (IATA: GRV, ICAO: URMG)) — міжнародны аэрапорт федэральнага значэння ў паўночнай часткі Грознага[1]. ГісторыяУпершыню Грозненскае авіяпрадпрыемства «Аэрапорт Грозны» пачало сваю працу ў 1938 годзе, калі на самалётах Р-5 і У-2 пачалі ажыццяўляцца першыя паштовыя перавозкі і санітарныя рэйсы. Праз некаторы час пачалі здзяйсняцца палёты для патрэб сельскай гаспадаркі. Да 1977 года Грозны меў аэрапорт толькі з грунтавай узлётна-пасадачнай паласой, на якую маглі прымацца толькі самалёты Лі-2, Іл-14, Ан-24 і Ан-10. У 1977 быў уведзены ў дзеянне новы аэрапортны комплекс са штучнай узлётна-пасадачнай паласой і базаваннем пасажырскіх авіялайнераў Ту-134, які звязаў Чачэна-Інгушскую АССР з рэгіёнамі СССР. У 1991—1994 гадах і падчас войнаў 1994—2000 гадоў аэрапорт некалькі разоў мяняў сваю назву:
У адпаведнасці з рэестрам тапонімаў называецца як аэрапорт Грозны (Паўночны)[2]. Уся інфраструктура і лётнае поле істотна пацярпелі падчас баявых дзеянняў супраць чачэнскіх узброеных фармаваньняў, якія захапілі аэрапорт 8 верасня 1991 года і ўтрымлівалі яго да 30 верасня 1994 года. Пасля заканчэння Другой чачэнскай вайны і пачатку мірнага жыцця ў рэспубліцы, развівалася паступовае аднаўленне аэрапорта. У 2000 годзе было створана ФДУ «Дырэкцыя па аднаўленні аэрапорта Грозны (Паўночны)» пад кіраўніцтвам Гакаева Аднана Вахідавіча. На працягу 1999—2006 гадоў узлётна-пасадачная паласа была пашырана і падоўжаная, была створана сучасная дрэнажная сістэма. З’явіўся аэрапортавы комплекс, здольны прымаць Ту-154 і Іл-62. 6 сакавіка 2002 распараджэннем Мінтранса Расіі № НА-76-р быў дадзены старт поўнамаштабнаму аднаўленню аб’ектаў. 5 кастрычніка 2006 года дзень здачы аэрапорта ў эксплуатацыю быў прызначаны ў памяць аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Ахмата Кадырава. У гэтым жа годзе аэрапорт Паўночны быў перайменаваны ў аэрапорт Грозны. 19 лютага 2007 года па распараджэнні ФАПТ № АЮ-19 ад 19.02.2007 года выдадзена пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі і прыдатнасці аэрадрома Грозны (Паўночны) да эксплуатацыі. Аэрадрому прысвоены клас В. Атрыманы допуск да прыёму самалётаў Ту-134 і верталётаў ўсіх тыпаў, днём і ноччу, круглы год.[3] 29 лістапада 2007 года аэрапорт Грозны атрымаў допуск да прыёму паветраных судоў Ту-154.[4] 6 лістапада 2009 года Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт (МАК) выдаў аэрадрому міжнародны сертыфікат.[5][6] 23 жніўня 2021 года аэрапорту Грознага прысвоена імя першага прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі Ахмат Абдулхамідавіча Кадырава[7]. Пункты прызначэння
Тэхнічныя характарыстыкі аэрапортаАэрапорт валодае адной узлётна-пасадачнай паласой памерамі 2500 х 45 метраў, абсталяванай сучаснай курса-глісаднай сістэмай ILS СП-90, святлосігнальнай сістэмай высокай інтэнсіўнасці фірмы «Транскон» (Чэхія), аўтаматызаванай метэаралагічнай сістэмай «Крамс», што дазваляе прымаць паветраныя судны з высокай рэгулярнасцю і бяспекай палётаў.[5] Прымальныя тыпы Паветраных суднаўСамалёты: Ан-12, Ан-24, Ан-26, Ан-72, Ан-74, Ан-140, Ан-148, Іл-76, Іл-114, Тую-134, Ту-154, Як-40, Як-42, Airbus A319, Airbus A320, Airbus A321, ATR 42, ATR 72, Boeing 737, Boeing 757, Bombardier CRJ 100/200 і ўсе больш лёгкія, верталёты ўсіх тыпаў. Паказчыкі дзейнасці
Перспектывы развіццяУ будучыні плануецца на прылеглай тэрыторыі да аэрапорта пабудаваць пяцізоркавую гасцініцу і стварыць сучасную паркоўку для аўтамабіляў. Таксама ў планы па развіцці аэрадрома ўваходзіць падаўжэнне УПП на 1100 метраў, што дазволіць аэрапорту прымаць самалёты практычна ўсіх тыпаў.[12] Здарэнні і катастрофы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia