Група армій «E»
Гру́па а́рмій «E» (ням.: Heeresgruppe E) — адна з груп армій вермахта ў часы Другой сусветнай вайны. Стварэнне групы. Балканы 1943—1945Група армій «Е» была сфарміравана 1 студзеня 1943 года на аснове 12-й арміі. Падраздзяленні групы армій дыслакаваліся ва ўсходняй частцы міжземнаморскага рэгіёну, уключаючы Крыт, Грэцыю, Сербію і тэрыторыю ўсташскай Харватыі. Галоўнай задачай падраздзяленняў групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый і барацьба з партызанскім рухам на тэрыторыях Грэцыі і Югаславіі. 26 жніўня 1943 года група армій «Е» была падпарадкавана камандаванню групы армій «F». Асноўнымі праціўнікамі нямецкіх войскаў былі югаслаўская партызанская Народна-вызваленчая армія пад камандаваннем маршала Броз Ціта і грэчаскі камуністычны рух ЭЛАС. На працягу 1943—1944 гадоў падраздзяленні групы армій «Е» правялі шэраг удалых аперацый, разграміўшы некалькі буйных фарміраванняў партызан. У ходзе гэтага было здзейснена некалькі ваенных злачынстваў, у тым ліку масавае забойства жыхароў грэчаскіх населеных пунктаў Калаўрыта і Дзістома. Акрамя гэтага, у ходзе раззбраення італьянскай арміі ў верасні 1943 года, у Кефалініі нямецкія войскі пакаралі смерцю звыш 5000 італьянскіх ваеннапалонных. У гэты ж час, група армій паспяхова адбіла нападзенне брытанскіх войскаў, якія спрабавалі захапіць акупіраваныя Італіяй астравы Дадэканес. Восенню 1944 года войскам групы армій «Е» было загадана пачаць адвод войскаў з Грэцыі і паўднёвых раёнаў Югаславіі. У выніку правадзімай савецкімі войскамі Белградскай аперацыі былі перарэзаны асноўныя шляхі адыходу групы армій «Е» уздоўж ракі Марава, а сама група войскаў апынулася ў акружэнні. У снежні 1944 года, здзейсніўшы манеўр праз цяжкапраходныя, горныя раёны Чарнагорыі і Босніі нямецкія войскі выйшлі з акружэння і былі перадыслакаваныя ў Венгрыю, а некаторыя падраздзяленні — у Аўстрыю і на поўдзень Германіі. Група армій «E» была аб’яднаная з рэшткамі групы армій «F» генерал-фельдмаршала Максіміліяна фон Вейхса, якая была расфармаваная 25 сакавіка 1945 года. СкладАсноўныя падраздзяленні (у кастрычніку 1943)[1]:
КамандуючыГенерал-палкоўнік люфтвафэ Аляксандар Лёр (ням.: Alexander Löhr) з’яўляўся камандуючым групай армій «E» з 31 снежня 1942 года да 8 мая 1945 года.[2] 15 мая 1945 года быў узяты ў палон югаслаўскімі войскамі. Быў абвінавачаны ў масавых забойствах цывільнага насельніцтва Югаславіі і 26 лютага 1947 года расстраляны. Вядомыя персаналіі
Гл. таксама
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia