Група армій «F»
Гру́па а́рмій «F» (ням.: Heeresgruppe F) — адна з груп армій Германіі падчас Другой сусветнай вайны. Другая сусветная вайнаБыла сфарміравана 12 жніўня 1943 года ў 13-й ваеннай акрузе пад кіраваннем штаба асобага прызначэння оберкватэрмайстара. Падчас Другой сусветнай вайны група армій «F» дзейнічала на Балканах. З 25 жніўня 1943 года адначасова называлася Глаўнакамандаваннем Паўднёвага Усходу (ням.: Oberbefehlshaber Südost). У падпарадкаванні групы армій знаходзіліся ўсе нямецкія войскі на акупаваных тэрыторыях Югаславіі, Грэцыі і Албаніі, а таксама на прылеглых астравах Міжземнага мора. Таксама камандаванне групы фактычна ажыццяўляла кіраўніцтва войскамі ўсташскай Харватыі і сербскіх калабарацыяністаў. Да другой паловы 1944 года, галоўнай задачай падраздзяленняў групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый і барацьба з партызанскім рухам на тэрыторыях Грэцыі і Югаславіі. У выніку Балгарскай аперацыі савецкія войскі занялі Балгарыю і выйшлі на балгарска-югаслаўскую мяжу, увайшоўшы ў баявое сутыкненне з войскамі групы армій «F». У ходзе Белградская аперацыі Чырвонай Арміі нямецкія войскі былі разбітыя і адступілі ў Венгрыю і паўднёвыя раёны Германіі. Частка сіл групы армій «F» ўдзельнічала ў баях за Будапешт. 25 сакавіка 1945 года група армій «F» была расфарміравана. Баявы склад групы армій «F»Кастрычнік 1943
Кастрычнік 1944
Люты 1945
Камандуючы групай армій
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia