Грушанка сярэдняя
Груша́нка сярэдняя (Pyrola media) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae). Распаўсюджанне і экалогіяУ прыродзе арэал віду ахоплівае ўсю тэрыторыю Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, заходнія раёны Усходняй Сібіры і Кітай (правінцыя Гірын і Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён)[1]. Расце ў лясах. Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна з тонкім, бурым, моцна галінастым карэнішчам, якое нясе ў вузлах даданыя карані. Кветкавыя парасткі вышынёй 10—33 см, нясуць адзін лускападобны востры ліст. Лісце на хвосціках, якія звычайна даўжэй пласцінкі, скурыстае, круглявае або круглява-авальнае, ледзь прыкметна гародкавае, сабрана ў разетку ля аснавання сцябла, часта застаецца на зіму. Кветкі сабраны на канцах кветканосаў ў гронкападобныя суквецці. Чашачка з яйкападобна-ланцэтнымі, завостранымі, чырванаватымі долямі. Вяночак белы або ружовы, напаўраскрыты; пялёсткі амаль круглявыя, даўжынёй 6—8 мм, шырынёй 4,5—6 мм. Слупок трохі сагнуты ўніз і некалькі выдаецца з вяночка, акружаны тычынкамі, з пяцілопасцевым бугорчатым лычыкам. Плод — каробачка даўжынёй 4—5 мм і шырынёй 6,5—8 мм, на кветаножках даўжынёй 8—9, радзей ад 5 мм. ТаксанаміяВід Грушанка сярэдняя ўваходзіць у род Грушанка (Pyrola) трыбы Pyroleae падсямейства Monotropoideae сямейства Верасовыя (Ericaceae) парадку Верасакветныя (Ericales).
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia