Грыгорэ Прэатаса
Грыгорэ Прэатаса (рум.: Grigore Preoteasa, 25 жніўня 1915, Бухарэст — 4 лістапада 1957), Масква) — румынскі дзяржаўны дзеяч, міністр замежных спраў Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1955—1957). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. У 1930-х гг. скончыў філалагічны факультэт Бухарэсцкага ўніверсітэта. Як член Камуністычнага Саюза моладзі браў удзел у лютаўскім (1933) страйку майстэрняў Грывіцы. У наступным годзе быў арыштаваны і асуджаны. У 1936 годзе ўвайшоў у кіраўніцтва Дэмакратычнага студэнцкага фронту, створанага па ініцыятыве Румынскай камуністычнай партыі. За ўдзел у працы забароненай камуністычнай газеты România Liberă быў арыштаваны і інтэрнаваны ў канцлагер Тыргу-Жыу, у якім прабыў амаль да сканчэння Другой сусветнай вайны. Улетку 1944 г. здзейснілі ўцёкі разам са сваім сябрам Нікалае Чаўшэску. Ва ўнутрыпартыйным змаганні падтрымаў Георгэ Геаргіу-Дэжа, які працаваў з яго бацькам. У 1944—1946 гг. — галоўны рэдактар România Liberă, з 1945 года — прэс-аташэ Міністэрства прапаганды, неаднаразова выступаў з крытыкай прэм’ер-міністра Петру Гроза і ўзначаленай ім Нацыянальнай ліберальнай партыі Румыніі,
З ліпеня 1957 г. — член Палітбюро, сакратар ЦК Румынскай працоўнай партыі. Трагічна загінуў у выніку Катастрофы Іл-14 ва Унукаве, на борце якога знаходзіліся члены румынскай урадавай дэлегацыі. |
Portal di Ensiklopedia Dunia