Георгэ Геаргіу-Дэж
Георгэ Геаргіу-Дэж (рум.: Gheorghe Gheorghiu-Dej, нар. Георгэ Геаргіу; 8 лістапада 1901, Бырлад — 19 сакавіка 1965, Бухарэст) — румынскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Румыніі з 1948 і да сваёй смерці ў 1965. Генеральны (першы) сакратар ЦК РКП у 1944—1954 і 1955—1965 (у 1954—1955 гэту пасаду займаў Георгэ Апостал). Прэм’ер-міністр Румыніі ў 1952—1955. Старшыня Дзяржрады Румыніі ў 1961—1965. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і рабочага Тэнасе Геаргіу і яго жонкі Аны. Быў членам камуністычнай партыі Румыніі з 1930 года. У 1933 годзе разам з Давідам Корнерам, Канстанцінам Дончэ і іншымі членамі РКП, быў асуджаны Бухарэсцкім судом за актыўны ўдзел у страйку чыгуначнікаў 1933 года[5]. Па прафесіі — чыгуначны электрык. Неаднаразова падвяргаўся зняволенню, пазней узначаліў у РКП «турэмную фракцыю». У часы дыктатуры Антанеску знаходзіўся ў канцлагеры Тыргу-Жыу, адкуль, паводле афіцыйнай біяграфіі, нібы бег у жніўні 1944 разам з групай паплечнікаў (пазней, аднак, былі апублікаваны фатаграфіі вызваленых савецкімі войскамі зняволеных, на якіх выразна бачны прынамсі адзін з «уцекачоў» — Г. Апостал). Заняў пасаду генеральнага сакратара ЦК РКП у 1945 годзе, але атрымаў поўную ўладу ў партыі толькі ў 1952 годзе, калі яму ўдалося зняць з пасад Ганну Паўкер (неафіцыйнага лідара партыі ў паваенны перыяд) і прадстаўнікоў «маскоўскай фракцыі». Падпісаў Варшаўскі дагавор ад імя РНР. Занепакоены рэформамі Хрушчова, ён пачаў праводзіць палітыку адноснай аўтаноміі Румыніі ў рамках Варшаўскага блока. У 1957 годзе з Румыніі былі выведзены савецкія войскі. У апошнія гады свайго кіравання ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з заходнімі краінамі, уключаючы ЗША. Памёр 19 сакавіка 1965 года ад раку лёгкіх. У Геаргіу-Дэжа былі дзве дочкі — Васіліка (1928—1987) і Канстанціна (нар. 1931)[6]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia