Гурнофель
Гурно́фель[1] (трансліт.: Hurnofieĺ, руск.: Гурнофель) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Васілішкаўскага сельсавета. ГісторыяЗімой 1918-1919 гадоў у маёнтку Гурнофель знаходзілася база вайсковых аддзелаў польскай Самаабароны. 17 студзеня аддзелы Самаабароны з Гурнофеля адышлі да Шчучына. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1939 — у БССР. З канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 над нацысцкай акупацыяй. Да 2013 года Гурнофель уваходзіў у склад Галавічпольскага сельсавета[2]. СлавутасціГурнофельскі парк займае плошчу 2 га, пейзажны, захаваўся часткова. Аснову дэндрарыя складаюць мясцовыя пароды дрэў, размешчаныя ў выглядзе невялікіх груп, букетам ці клумбай. У канцы ХІХ ст. ў парку высаджана шмат экзотаў. Зберагліся паасобныя дрэвы туі заходняй, клёну серабрыстага, дубу паўночнага, вярбы белай ніцай, лістоўніцы еўрапейскай, вельмі рэдкай на Беларусі тсугі канадскай. Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia