Васілішкаўскі сельсавет
Васілі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Васілішкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Васілішкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 жніўня 1954 года скасаваны гарадскі пасёлак Васілішкі, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 12 сакавіка 1973 года ў склад Бакштаўскага сельсавета перададзены вёскі Вайнілаўцы і Старадворцы[2]. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Бакштаўскага сельсавета перададзены 22 населеныя пункты (Біцеўцы, Вялікая Нявіша, Даліняны, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Кронькі, Лычкаўцы, Малая Нявіша, Малыя Казлы, Прымакі, Псярцы, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Хадэлі, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы)[3]. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бакштаўскага (20 населеных пунктаў: аграгарадок Бакшты, вёскі Вялікія Пугачы, Гуменнікі, Клешнякі, Малыя Пугачы, Маляцічы, Мацюкі, Мінюцеўка, Мякішы, Плёткі, Савічы, Скелдычы, хутары Барэйшышкі, Бігаўшчына, Вуглы, Заброддзе, Занявіша, Зарэчча, Пясчына, Рачкаўшчына) і Галавічпольскага (24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі) сельсаветаў[4]. 30 снежня 2014 года ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Вайнілаўцы, Старадворцы і Стары Двор[5]. 27 снежня 2016 года ў склад сельсавета з Мажэйкаўскага сельсавета перададзена вёска Нарчы[6]. 26 мая 2017 года скасаваны вёска Вялікая Нявіша, хутары Заброддзе, Занявіша, Пясчына[7]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (48 населеных пунктаў) — 3145 чалавек[8], з іх 77,6 % — палякі, 17,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года (92 населеныя пункты) — 3514 чалавек[10]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia