Густаў Шведскі (1799)
Густаў Ваза (шведск.: Gustav av Wasa; 9 лістапада 1799[1][2][…], Стакгольм[3] — 5 жніўня 1877, Пільніц[d][4]) — спадчынны прынц Швецыі, сын караля Швецыі Густава IV Адольфа і каралевы Фрыдэрыкі. БіяграфіяБыў старэйшым сынам караля Густава IV і адразу пасля нараджэння абвешчаны спадчыннікам прастола. Калі яму было дзесяць гадоў, яго бацька быў зрынуты ў выніку перавароту. Жадаючы захаваць карону за сынам, кароль 29 сакавіка 1809 года адрокся ад прастола, аднак 10 мая рыксдаг абвясціў, што ён і ўсе яго нашчадкі пазбаўляюцца права займаць шведскі прастол, пасля чаго сям’і давялося адправіцца ў выгнанне і жыць у розных краінах Еўропы. Прыхільнікі караля — густавіянцы — некалькі разоў спрабавалі дамагчыся прызнання Густава законным спадчыннікам прастола, але беспаспяхова. У 1816 годзе прыняў тытул графа Ітэнбурга, служыў афіцэрам у арміі габсбургскай Аўстрыі і ў 1829 годзе ўдастоены тытула князя Вазы ад імператара Франца II. У 1836 годзе стаў фельдмаршал-лейтэнантам аўстрыйскай арміі. У 1828 годзе заручыўся з прынцэсай Марыянай Нідэрландскай, але з палітычных прычын быў вымушаны разарваць заручыны і 9 лістапада 1830 года ў Карлсруэ ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой Луізай Амаліяй Бадэнскай, з якой развёўся ў 1843 годзе. У шлюбе нарадзіліся сын Людвіг (1832), які памёр у маленстве, і дачка, прынцэса Карола (1833—1907), якая выйшла пасля замуж за караля Саксоніі Альберта, але гэты шлюб быў бяздзетным. У 1830 і 1862 гадах кандыдатура Густава ўсплывала ў сувязі з выбарамі караля Грэцыі, аднак сур’ёзнай падтрымкі ён не атрымаў. У 1884 годзе рэшткі Густава і яго сына былі перапахаваны ў Стакгольме. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia