Гусь-гуменніца
![]() Гусь-гуменніца (Anser fabalis) — птушка з сямейства Качыныя. Агульная характарыстыкаГусь-гуменніца — буйная птушка буравата-шэрай афарбоўкі, які нагадвае шэрую гусь. Дзюба чорная з аранжавай палоскай пасярэдзіне. Ногі аранжава-жоўтыя. Маладыя птушкі са светла-жоўтымі нагамі і чорнай дзюбай. Самец і самка не адрозніваюцца па афарбоўцы, аднак самка некалькі драбней. Маса цела вагаецца ад 2,5 да 4,5 кг і вышэй. Даўжыня цела 66-90 см, размах крылаў 142—175 см. РаспаўсюджваннеГусь-гуменніца насяляе тундру і тайгу Еўразіі ад Грэнландыі да Далёкага Усходу. Зімуе на марскіх узбярэжжах Сярэдняй Еўропы і Азіі, на Чорным і Міжземным морах, часткова ў Сярэдняй Азіі, у Японіі і паўднёва-ўсходнім Кітаі. На Беларусі звычайны від у час транзітных міграцый. Асаблівасці біялогііГняздо на сухім грунце або купіне, у ямцы або на ўтаптанай сухой расліннасці; чашападобнае, з сухой расліннасці, па краях гнязда пух і пер’е наседжваючай самкі Яйкі (3-4) пераважна падоўжаныя, брудна-белыя. Памеры: 82 х 56 мм. ПадвідыАдрозніваюцца дзве групы падвідаў.
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia