Гісторыя пошты Беларусі
Гісто́рыя по́шты Белару́сі налічвае больш за 1000 гадоў і ўключае перыяды, якія адпавядаюць паштовым сістэмам дзяржаў, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя сучаснай Беларусі, і перыяд незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Беларусь з’яўляецца членам Сусветнага паштовага саюза з 1947 г. Нацыянальным паштовым аператарам з’яўляецца «Белпошта». Старажытная РусьПатрэба ў атрыманні вестак з іншых мясцін і краін ставіцца да глыбокай старажытнасці. Продкі беларусаў, як і іншыя народы, ў сваёй гаспадарчай і вайсковай дзейнасці ўжыццяўлялі сувязь з дапамогай ганцоў, якія прыносілі паведамленні як вусныя, гэтак і пісьмовыя. Ужо з 885 года ў рускіх летапісах з’яўляюцца словы «паслаў вестку» ці «паслаў сказаць». «Паслаў Алег да радзімічаў пытаючы…» — «Аповесць мінулых гадоў» пра падзеі 885 года. У Віцебску і Мсціславе знойдзены берасцяныя граматы з пісьмовымі паведамленнямі. У Кіеўскай Русі была ўсталявана павіннасць «павоз», па якой насельніцтва абавязана было пастаўляць коней і вазы для перавозкі княжацкіх ганцоў і паклаж. Ганцы дастаўлялі распараджэнни князёў у розныя пункты княств і паміж княствамі. Ганец быў збройны шашкай і лукам са стрэламі. Часам ганец ехаў і без граматы, адменныя весткі завучваў напамяць. Пра сваё прыбыццё ён апавяшчаў гукамі ражка. Вялікае Княства Літоўскае і Рэч ПаспалітаяЗ першай паловы ХIII стагоддзя заходнія землі Русі далучаюцца ў склад Вялікага княства Літоўскага. У летапісы канца ХIV стагоддзя згадваецца княжацкая паштовая служба. Вялікі князь і ўдзельныя князькі ўтрымвалі ганцоў для перасылання паведамленняў і ўказаў. Быць княжацкім ганцом мог далёка не кожны. Гэта служба патрабавала добрых ведаў мясцовых дарог, умення арыентавацца днём і ноччу, быць адважным у дарозе. З 1557 г. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага стала наладжвацца паштовая служба. У 1583 г. годзе адкрыты паштовыя зносіны паміж Гродна, Беластокам і Варшавай. Пасля таго як у 1667 годзе ў вёсцы Андрусава (цяпер у Смаленскай вобласці) было заключана мірнае пагадненне паміж Рускім царствам і Рэччу Паспалітай, асобным пунктам якога было развіццё паштовых зносін, быў створаны паштовы тракт па напрамку Вільня—Масква. Ён праходзіў праз Мінск, Смаленск і Магілёў. Пошта гэта, названая Віленскай, была заснавана 14 снежня 1667 г. Праект яе упарадкавання распрацаваў віленскі паштмайстар Рэйнгольд Бісінг. Ён жа склаў палажэнне, якім ўсталёўваўся парадак праходжання пошты. 3 Вільні паштар адпраўляўся ў пятніцу, у Мінск прыбываў у нядзелю ў тры гадзіны дня, у Магілёў — апоўдні ў панядзелак, а на граніцу (у мястэчка Кадзіна, што на Смаленшчыне) — у аўторак раніцай. Да гэтага часу сюды павінна была паступіць і маскоўская пошта. У напрамку Масквы карэспандэнцыя адпраўлялася раз на тыдзень. З Вільні да Масквы лісты даходзілі за 8 дзён. У тым жа 1667 годзе ў Мінску з’явіўся першы паштовы ям (прататып станцыі). У яго штаце былі тры ямшчыкі і адзін стараста. Тут можна было памяняць коней, пераначаваць. Пазней паштовыя ямы былі створаны ў Мсціславе, Магілёве, Барысаве, Смілавічах, Ігумене, Радашковічах, Маладзечне. Ямы ствараліся ўздоўж галоўных дарог праз 20-30 вёрст. У Польшчы і Вялікім княстве Літоўскам каралеўская пошта з’яўлялася агульнадзяржаўнай установай. Пазней былі створаны і прыватныя пошты, якія дапаўнялі дзейнасць каралеўскай. Прыватныя пошты перавозілі паштовыя адпраўленні ў еўрапейскія краіны, а таксама падтрымвалі ўнутраныя паштовыя паведамленні паміж гарадамі. Для кіравання пошт уводзіцца пасада генеральнага паштмайстра, ствараецца паштовае ўпраўленне. Паштовая служба ў Вялікім Княстве Літоўскам мела шмат агульнага з ямской службай у Расійскай дзяржаве. У 1764 годзе ў Польшчы быў выдадзены «Універсал пра паштовую справу», які стаў грунтам для істотнай мадэрнізацыі інстытута пошты ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскам. Для гэтага кіраўніцтва паштовай службай было даручана «Генеральнай дырэкцыі пошт Е. К.В. каронных і літоўскіх земляў». Перавозкай карэспандэнцыі займаліся пешыя і конныя ганцы, якіх звалі кур’ерамі ці паштарамі. Лісты дастаўляліся звычайнай поштай (так званай «ардынарнай») і так званымі «эстафетамі», або спецыяльнымі ганцамі. Беларусь у складзе Расійскай імперыіНовы этап у развіцці пошты пачаўся пасля далучэння Вялікага княства Літоўскага да Расійскай імперыі. Пасля прыняцця Ўказа ад 23 лістапада 1772 г., граф З. І. Чарнышоў разгарнуў актыўнае будаўніцтва паштовага тракта Санкт-Пецярбург—Магілёў. На працягу года было пабудавана 134 будынкі з усімі патрэбнымі пабудовамі. У губернскіх гарадах — Магілёве і з 1776 г. у Полацку — іх звалі паштамтамі («Пост-Амтами»), у іншых гарадах — паштовымі дварамі, а змешчаныя не ў гарадах і па паштовых трактах — паштовымі станцыямі. Па Санкт-Пецярбургска—Магілёўскаму паштоваму тракту ўпершыню ў Расійскай імперыі сталі перавозіць газеты па падпісцы. Адбылося гэта ў 1773 г. У 1862 годзе пасля адкрыцця рэгулярнага руху па Пецярбургска—Варшаўскай чыгунцы на станцыі Гродна была арганізавана перасыланне пошты з пасажырскімі цягнікамі. Першымі чыгункамі, па якіх сталі перавозіць пошту двойчы на дзень былі Санкт-Пецярбургска—Варшаўская і Маскоўска—Харкаўская. Беларусь у складзе СССРУ сувязі з грамадзянскай вайной, што пацягнула за сабой голад і разруху, станаўленне пошты ў першыя гады Савецкай улады было цяжкім. Кіраванне паштова-тэлеграфнай справай у Беларусі на працягу чатырох гадоў неаднаразова ператваралася і пераназывалася. Толькі 7 верасня 1922 года функцыі паштовай сувязі былі перададзены зноў утворанаму Кіраванню сувязі Заходняй акругі. У 1932 годзе ў рэспубліцы была адкрыта першая паштовая авіялінія Мінск—Глуск—Парычы—Мазыр на самалёце У-2.[1] Да 1960 года цалкам механізавана дастаўная служба.[2]. Сучасны перыяд развіцця
Новы перыяд у гісторыі беларускай пошты, адзначаны распрацоўкай і ўкараненнем шэрага новых паслуг і сучасных тэхналогій, пачаўся ў сярэдзіне 1990-х гадоў. 1994 год — укаранёна экспрэс-пошта па Рэспубліцы Беларусь (сёння на заўтра). 1995 год — укаранёна міжнародная паскораная пошта EMS. 2003 год — арганізавана перасыланне электронных грашовых пераводаў па Рэспубліцы Беларусь, укаранёна паслуга прыёму электронных плацяжоў. 2011 г. — Белпошта прызнана адной з лепшых паштовых службаў у свеце па ўзроўні развіцця электронных паслуг. Паводле даследавання, праведзенага Сусветным паштовым саюзам, беларуская пошта ўвайшла ў Топ-10 паштовых службаў свеце, у якіх электронныя паштовыя паслугі атрымалі найвялікае развіццё, заняўшы ганаровае другое месца.[3]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia