Альберт II (кароль Бельгіі)
Альберт II (фр.: Albert Félix Humbert Théodore Christian Eugène Marie, нідэрл.: Albert Felix Humbert Theodoor Christiaan Eugène Marie; 6 чэрвеня 1934) — кароль бельгійцаў з 9 жніўня 1993 года па 21 ліпеня 2013 года. Малодшы сын Леапольда III і Астрыд Шведскай. БіяграфіяПрынц ЛьежскіПасля вайны (да 1950 года) разам з бацькам знаходзіўся ў эміграцыі ў Швейцарыі, вучыўся ў прыватнай школе. Скончыў ваенна-марское вучылішча ў Бругэ. Мае званне генерал-лейтэнанта і віцэ-адмірала ВМС Бельгіі. Таксама атрымаў эканамічную адукацыю, ён спецыяліст па партовай лагістыцы. У 1954 годзе, атрымаў сваю першую афіцыйную пасаду: прэзідэнт Генеральнага фонду зберажэнняў і пенсіённага забеспячэння, дзе і прапрацаваў да 1991 года, калі ведамства было скасавана. З 1958 года — прэзідэнт Бельгійскага таварыства Чырвонага Крыжа, прэзідэнт Алімпійскага камітэта і Міжфедэратыўнага камітэта Бельгіі, член Сената бельгійскага парламента. З 1962 года — ганаровы прэзідэнт Бельгійскага бюро знешняга гандлю. У 1958—1964 гадах быў членам Міжнароднага алімпійскага камітэта. КарольСтаў каралём у 1993 годзе пасля сканання бяздзетнага старэйшага брата Бадуэна I. 21 ліпеня 2013 года адрокся ад пасаду на карысць свайго сына Філіпа[5]. Сям’я2 ліпеня 1959 года ў Бруселі Альберт ажаніўся з Паолай Руфа дзі Калабрыа. У каралеўскай пары трое дзяцей: Філіп (нар. 15 красавіка 1960), Астрыд (нар. 5 чэрвеня 1962), Ларан (Лорэнс) (нар. 19 кастрычніка 1963). Акрамя таго Альберт мае пазашлюбную дачку Дэльфіну Боэль. У кастрычнікУ 2020 года Боэль была афіцыйна прызнана прадстаўніцай каралеўскай сям’і Бельгіі — яна атрымала прозвішча Саксен-Кобург, якую маюць бельгійскія манархі, і тытул прынцэсы[6]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia