Даколька

Даколька
Характарыстыка
Даўжыня 43 км
Басейн 462 км²
Расход вады 2,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы
 • Каардынаты 52°58′10,30″ пн. ш. 28°24′39,30″ у. д.HGЯO
Вусце Пціч
 • Месцазнаходжанне за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы
 • Вышыня 131,1 м
 • Каардынаты 52°45′58,10″ пн. ш. 28°46′41,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,5 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Магілёўская вобласць
Раёны Старадарожскі раён, Глускі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце

Дако́лька, Дако́ль, Дако́лка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Прыпяці).

Назва

На думку У. Тапарова, верагодна супастаўленне назвы Даколька са ст.-пруск. Dakow пры doacke «шпак», літ. Dak-enai, жамайцк. Dake, лтш. Daka[1].

В. Жучкевіч звязвае назву з тэрмінам даколь (аснова — кол), які азначае «апоры для стага, тарпы». На вялікіх сенакосах, дзе стагі і тарпы ставяцца штагодна прыкладна на адных і тых жа месцах, даколле застаецца і на зіму[2].

Непасрэдна па суседстве з Даколкай працякаюць рэкі з балцкімі назвамі Арэса, Аражна, Валажода. У Пціч, апроч Даколкі, уцякаюць рэчкі Сняролка, Дуполка (< *Sner-ol-, *Dup-ol-), у назвах якіх той жа балцкі фармант -ol-.[крыніца?]

Ён жа ў літоўскім тапоніме Medžiolai, які параўноўваюць з засведчанай даўнейшай назве Мядзела «Мядзолы»[крыніца?].

Гідраграфія

Даўжыня ракі 43 км, з іх 14 км у Старадарожскім раёне[3]. Плошча вадазбору 462 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўныя прытокі: Сноўка (справа), Альніца (злева).

Рака пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кармазы Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Прыпяцкага Палесся, цяпер меліяраванай. Упадае ў Пціч за 2 км вышэй ад вёскі Касарычы Глускага раёна. Даліна ракі невыразная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 5—20 м, у вусці — 12 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Крыніцы

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 184.
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 104.
  3. Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)

Літаратура

  • Рэйзман В. В. Даколька // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 154. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 32. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N35-117. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год.
  • Ліст карты N35-118. Выданне 1981 года.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya