Сноўка (прыток Даколькі)
Сноўка — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Даколька. Даўжыня 11 км[1]. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Глядавічы, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Стражы. Рэчышча каналізаванае. НазваНазва старабалцкага паходжання. Пярвейшая назоўная форма — Сноў. Прамыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы буйной дзесенскай ракі Сноў , малой ракі Сноўка (< Сноў) у басейне Нёмана. Ад індаеўрапейскага *(s)nā- / *(s)nāu- / (s)neu- «цячы». Ад яго з дапамогай пашыральніка -l- назва рэк Нальша (двойчы на Павоччы, таксама меркавана на цяперашнім беларуска-літоўскім памежжы)[2], літоўская Nalija, пскоўская Наліца (< *Nālia)[3]. З дапамогай пашыральніка -t- назва рэк Нача, пруская *Nātangā[4][5], літоўскія водныя назвы Nota, Notė, Notija, Notera[6]. Назва ракі Сноў значыць «Плыткая (рака)». Старабалцкае *Snāvas «цячэнне» (< індаеўрапейскае *sna-ṷo-s) захавалася на сёння толькі ў гідраніміі. Фанетычна падобная структура ў старабалцкага *Drāvas (таксама захавалася толькі ў гідраніміі), ад індаеўрапейскага *dreu- «бегчы, імкнуцца»[3], ад якога рачныя назвы тыпу Адроў, Сухадроўка. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia