Далямінцы![]() Далямінцы (долемінцы, галамачы, гломачы; ням.: Daleminzier, польск.: Głomacze (Dalemińcy)) — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў племянны саюз лужыцкіх сербаў разам з мільчанамі, сорбамі, лужычанамі, нішанамі, сусельцамі і іншымі плямёнамі[4]. Далямінцы з'яўляюцца аднымі з продкаў лужычан, славянскага народа на ўсходзе Германіі[5]. РассяленнеУ другой палове I тысячагоддзя племя далямінцаў займала землі ў міжрэччы Эльбы і Мульды на поўначы ад Рудных гор на тэрыторыі сучаснай Германіі (федэральная зямля Саксоніі. На поўначы ад далямінцаў знаходзіліся землі сусельцаў і ніжычаў, на ўсходзе за Эльбай — землі мільчан і нішан, на захадзе за ракой Мульда — землі сорбаў, худзічаў і іншых плямёнаў, на поўдні ад далямінцаў жылі чэхі[1][3]. ПаходжаннеДалямінцы, як мяркуецца, адносяцца да славянскіх перасяленцаў VII стагоддзя, якія з'явіліся ў міжрэччы Эльбы і Заале, ужо занятым славянскімі плямёнамі, якія адносіліся да пражска-карчакскай культуры[6]. СаюзыРазам з астанімі плямёнамі міжрэчча Эльбы і Заале далямінцы аб'ядналіся ў саюз сорбаў[4]. ЭтнонімДалямінцыУ Баварскім географе IX стагоддзя племя далямінцаў фіксуецца як Talaminsi.[7]. Трубачоў лічыў, што этнонім далямінцы мае іліравенетскае паходжанне: ад ілірыйскага Dalmatae — «авечыя (пастухі)»[8]. ГломачыУ X стагоддзі стагоддзі племя згадваецца ў гістарычных крыніцах пад назвай гломачы (галамачы). Чэшскі вучоны Л. Нідэрле назваў прычыны такой змены этноніма загадкавымі. Паводле меркавання расійскага археолага В. В. Сядова першы этнонім належыць племяні пражска-карчакскага паходжання, а другая назва звязана з перасяліўшыміся пазней славянамі русэнскай культуры[4]. ГісторыяДа X стагоддзе длемя далямінцаў (гломачаў) было канчаткова разгромлена немцамі, следам на німі былі заваёваны і ўсе астанія плямёны саюза сорбаў[9]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia